Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

НАСТАЕЦЬ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «настаець» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

НАСТАЕЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Вось, сем год настаець вялікае сыціні ў вусёй зямлі Ягіпецкай.

Ты робіш цямноту, і ноч настаець, у ёй усі зьвяры лесавыя кратаюцца,

Затрубіце ў трубу на Сыёне, крычыце на сьвятой гары Маёй, няхай дрыжаць усі жыхары зямлі, бо настаець дзень СПАДАРОЎ, ён блізка,

Найлепшы зь іх — як дзядоўнік, найпасьціўшы — як церневы плот; дзень вартаўнікоў Тваіх і даведаньня Твайго настаець; цяпер будзе сумятня ў іх.

Бо вось, настаець дзень, што будзе гарэць, як печ, і ўсі пыхатыя, і ўсі, што робяць нягодна, будуць як жнеўнік, і спале іх ідучы дзень, — кажа СПАДАР войскаў, — што не застанецца ад іх ані караня, ані галузы.

Але ня мае караня ў сабе і часны, а як настаець уціск альбо перасьледаваньне за слова, неўзабаве спатыкаецца.

Ісус кажа ёй: «Жонка, павер Імне, што настаець гадзіна, калі і не на гэтай гары, і не ў Ерузаліме будзеце кланяцца Айцу.

Але настаець гадзіна, і цяпер ё, калі праўдзівыя багамолцы будуць кланяцца Айцу ў духу а ў праўдзе; бо таковых багамолцаў Айцец шукае Сабе.

Запраўды, запраўды кажу вам, што настаець гадзіна, і цяпер ё, калі мертвыя пачуюць голас Сына Божага, і каторыя пачуюць, будуць жыць.

Ня дзівуйцеся з гэтага, бо настаець гадзіна, у каторай усі, што ў грабох, пачуюць голас Ягоны;

Гэта Я атумекамі казаў вам; настаець гадзіна, што Я ўжо ня буду гукаць вам атумекамі, але выразьліва праз Айца абяшчу вам.

Не сьпяшайцеся хістацца ў розуме сваім або трывожыцца ані ад духа, ані ад слова, ані ад лісту, бы ад нас, быццам дзень Хрыстоў настаець.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter