Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Малаха 4 Малаха 4 разьдзел

1 Бо вось, настаець дзень, што будзе гарэць, як печ, і ўсі пыхатыя, і ўсі, што робяць нягодна, будуць як жнеўнік, і спале іх ідучы дзень, — кажа СПАДАР войскаў, — што не застанецца ад іх ані караня, ані галузы.
2 Але ўзыйдзе вам, што баіцеся імені Майго, сонца справядлівасьці і ўздараўленьне ў косах яго, і вы выйдзеце, і будзеце падскакаваць, як кормныя цяляты;
3 І будзеце таптаць нягодных, бо яны будуць попелам пад ступнямі ног вашых у дзень, што Я зраблю, — кажа СПАДАР войскаў.
4 Памятуйце закон Масеяў, слугі Майго, каторы Я расказаў яму на Гарыве дзеля ўсяго Ізраеля, уставы а суды.
5 Вось, Я пашлю вам Ільлю прароку перад настаньням дня СПАДАРОВАГА, вялікага а страшнага.
6 І ён аберне сэрца айцоў да сыноў і сэрца сыноў да айцоў, каб Я, прышоўшы, ня выцяў зямлі закляцьцям».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Малаха, 4 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.