Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

НЕБУ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «небу» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НЕБУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказаў СПАДАР Масею а Аарону: «Вазьміце сабе поўныя жмені попелу з вапельні, і няхай сыпне яго Масей к небу ў ваччу Фараонавым.

Яны ўзялі попелу з вапельні і сталі перад Фараонам. Масей сыпнуў яго к небу, і сталася запаленьне зь верадамі, што йдуць у прыкісь, на людзёх і на статку.

І сказаў СПАДАР Масею: «Выцягні руку сваю к небу, і будзе град па ўсёй зямлі Ягіпецкай, на чалавека, на статак і на ўсю траву палявую ў зямлі Ягіпецкай».

І выцягнуў Масей посах свой к небу; і СПАДАР даў грымоты а град, і прышоў агонь на зямлю, і пусьціў, бы дождж, СПАДАР град на ўсю зямлю Ягіпецкую.

І сказаў СПАДАР Масею: «Выцягні руку сваю к небу, і будзе цемра на зямлі Ягіпецкай, і ашчупаецца цемра».

І выцягнуў руку сваю к небу, і была густая цемра па ўсёй зямлі Ягіпецкай тры дні.

І было, як узыходзіла полымя ад аброчніка к небу, то ўзьнёсься Ангіл СПАДАРОЎ у полымені аброчніка. А Маной а жонка ягоная бачылі і ўпалі ніцма відамі сваімі.

І стаў Салямон перад аброчнікам СПАДАРОВЫМ супроці ўсяго збору Ізраялян, і прасьцягнуў рукі свае к небу,

І, узьняўшы вочы свае здалеку, яны не пазналі яго; узьнялі голас свой і заплакалі; і разьдзер кажны вопратку сваю, і цярушылі пыл над галавамі сваімі к небу.

Узьніміце к небу вочы свае і Паглядзіце на зямлю далоў; бо нябёсы, як дым, шчэзнуць, і зямля застараецца, як адзецьце, і жыхары яе, як яны, памруць; але спасеньне Мае будзе на векі, і справядлівасьць Мая ня будзе аднята.

Гэтак кажа СПАДАР: "Калі б ня было змовы ў Мяне празь дзень і ноч, і ўставаў небу й зямлі Я ня прызначыў,

І пачуў я мужа ў ляньніне, што быў над вадою ракі, як ён падняў правіцу сваю й лявіцу сваю к небу і прысягнуў Жывучым вечна, што да часу, часоў а палавіцы, і як скончыцца расьцярушэньне сілы сьвятога люду, тады ўсе гэта будзе здойсьнена».

Але лацьвей небу й зямлі мінуць, чымся адна рыска ў Законе шчэзьне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← НЕБЕ