Рашчыняючага дзетніцу з аслоў выкупляй баранчыкам; а калі ня выкупіш, то зламі яму завыек. Усіх першакоў із сыноў сваіх выкупляй. І няхай ня бачаць віду Майго пустыя.
І было ўсіх першакоў мужчынскіх, подле ліку ймёнаў, ад аднаго месяца й вышэй, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце семдзясят трох.
А на выкуп дзьвесьце семдзясят трох ізь першакоў Ізраелявых, каторыя лішнія супроці Левітаў,
Ад першакоў Ізраелявых узяў срэбла тысяча трыста і шасьцьдзясят пяць сыкляў, подле сыклю сьвятыні.
А Ягіпцяне хавалі ўсіх першакоў, каторых зразіў СПАДАР. СПАДАР зрабіў суды над багамі іхнымі.
Ня можна табе есьці ў брамах сваіх дзесяціны збожжа свайго, і віннога соку свайго, і алівы свае, і першакоў буйнога статку свайго й драбнога статку свайго, і ўсіх абятніцаў сваіх, каторыя ты абяцаў, і самахотных дароў сваіх, і ўзьнесеньня рукі свае.
І першакоў із сыноў нашых і із статку нашага, як напісана ў Законе, і першакоў з буйнога й драбнога статку нашага прыводзіць да дому Бога нашага, да сьвятароў, што служаць у доме Бога нашага.
Паразіў усіх першакоў у Ягіпце, першыя сілы іхныя ў буданох Хамавых;
І забіў таксама ўсіх першакоў у зямлі іхнай, пачаткі ўсяе сілы іхнае;
Ён зразіў першакоў у Ягіпце, ад чалавека аж да статку.