Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

РЭЧМІ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «рэчмі» сустракаецца 14 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

РЭЧМІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І Язэпу сказаў: «Хай дабраславе СПАДАР зямлю ягоную дарагімі рэчмі неба, расою й бяздоньня, далавах ляжачага,

І дарагімі пладамі сонца, і дарагімі рэчмі месяцаў,

Найгалаўнейшымі рэчмі старавечных гораў, і дарагімі рэчмі вечных узгоркаў,

І дарагімі рэчмі зямлі й таго, што напаўняе яе. Зычлівасьць Таго, што жыў у кусьце, хай прыйдзе на галаву Язэпаву і на цемя адлучанага ад братоў ягоных.

І хто, як люд Твой Ізраель, адзіны народ на зямлі, да каторага прыходзіў Бог выкупіць Сабе люд, зрабіць Сабе імя вялікімі а страшнымі рэчмі, выгнаньням народаў перад людам Сваім, каторы Ты выкупіў зь Ягіпту?

І даў ім айцец іхны вялікія дары срэбрам а золатам а дарагімі рэчмі, разам із умацаванымі местамі ў Юдэі; каралеўства ж аддаў Егораму, бо ён пяршак.

І ўсі тыя, што навокал іх, мацавалі рукі ім судзьдзям срэбным, залатым, маемасьцяй а статкам а дарагімі рэчмі, побач усяго ахвотна абраканага.

Страшнымі рэчмі справядлівасьці Ты адказуеш нам, Божа спасеньня нашага, надзея ўсіх далёкіх канцоў зямлі й мора,

Гэта купцы твае найвыбарнейшымі рэчмі, сінімі тканінамі а вышыванымі вырабамі а прыборамі ў скрыначках, у завязаных аборамі сутніках, і кедровае дзерва было меж тавару твайго.

І наперад ня будуць плюгавіцца балванамі сваімі ані абрыднымі рэчмі сваімі, ані якімі-колечы выступамі сваімі, але Я вывальню іх із усіх мясцовасьцяў жыцьця іхнага, ідзе яны грашылі, і ачышчу іх, і будуць Імне людам, а Я буду ім Богам.

І вы не стаялі на варце над сьвятымі рэчмі Маімі, але пастанавілі іх стаяць на варце ў сьвятыні Маёй’.

Але бога гарадоў на месцу яго будзе сьціць, ды бога, каторага ня зналі айцове ягоныя, ён будзе сьціць золатам а срэбрам а дарагім каменьням а прыемнымі рэчмі.

І ён будзе мець уладу над залатымі а срэбнымі скарбамі і над жаданымі рэчмі Ягіпту; і Лібяне, і Ефіопляне пойдуць за ім.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter