2-я царстваў 13 верш » 2 царстваў 13:15 — параўнанне перакладаў.

2-я царстваў 13 верш 15

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 царстваў 13:15 / 2Сам 13:15

Filter: all
Пасьля зьненавідзеў яе Амнон самай вялікай нянавісьцю, так што нянавісьць, якою ён зьненавідзеў яе, была мацнейшая за каханьне, якое меў да яе; і сказаў ёй Амнон: устань, сыдзі.

І зьненавідзеў яе Амнон нянавісьцю вялікай, і нянавісьць гэтая была большай, чым каханьне, якім кахаў яе. І сказаў ёй Амнон: «Уставай і ідзі [адсюль]».

І адчуў Амнон яе ненавіснай вельмі, так што нянавісць гэтая, якою ён зненавідзеў яе, была большай, чым каханне, якім раней яе кахаў. І сказаў ёй Амнон: «Уставай, ідзі адсюль».

І зьненавідзіў яе Амнон вельмі нянавіднасьцю найвялікшай, ажно нянавіднасьць, якою ён зьненавідзіў яе, была большая за любоў, якую ён меў да яе; і сказаў ёй Амнон: «Устань, пайдзі».

И по томъ скоро имелъ ю в ненависти великой Аммонъ тако, иже болшая была ненависть его к ней, нежели первей милость. И рече по томъ ей Аммонъ: «Встани и иди прочь».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter