2-я царстваў 21 верш » 2 царстваў 21:2 — параўнанне перакладаў.

2-я царстваў 21 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 царстваў 21:2 / 2Сам 21:2

Filter: all
Тады цар паклікаў Гавааніцянаў і гаварыў зь імі. Гавааніцяне былі ня з сыноў Ізраілевых, а з рэштак Амарэяў; а Ізраільцяне далі ім прысягу, але Саўл хацеў іх зьнішчыць з рэўнасьці сваёй да нашчадкаў Ізраіля і Юды.

І паклікаў валадар Гібэонцаў, і размаўляў з імі. А Гібэонцы не былі з сыноў Ізраіля, але з рэшты Амарэйцаў, і сыны Ізраіля запрысягліся [не забіваць] іх, але Саўл спрабаваў зьнішчыць іх з руплівасьці сваёй дзеля сыноў Ізраіля і Юды.

Дык, сабраўшы габаонцаў, сказаў ім цар — габаонцы не былі з сыноў Ізраэля, але з астаткаў амарэяў; а сыны Ізраэля прысягнулі ім, але Саўл пажадаў знішчыць іх з рэўнасці сваёй дзеля сыноў Ізраэля і Юды, —

І гукнуў кароль Ґівеонян, і гукаў ізь імі, — Ґівеоняне ж ня із сыноў Ізраеля, але з астачаў Аморэяў; і сынове Ізраелявы прысяглі ім, але Саўла імкнуўся забіць іх із рупатлівасьці свае праз сыноў Ізраеля а Юды.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter