Псалтыр 65 верш » Псалтыр 65:10 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 65 верш 10

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 65:10 / Пс 65:10

Filter: all
Ты нас выпрабаваў, Божа, ператапіў нас, як топяць срэбра.

Ты наведаў зямлю і напаіў яе, Ты ўзбагаціў яе Божым струмянём, напоўненым водамі. Ты прыгатаваў збожжа на ёй, бо гэтак угрунтаваў яе.

Наведаў Ты зямлю і навадніў яе, узбагаціў Ты яе разнастайна. Ручай Бога поўны водамі; уладкаваў Ты хлеб іх, бо так уладкаваў Ты яе.

Давядаешся да зямлі й навадняеш яе, вельмі багаціш яе. Цурэй СПАДАРОЎ поўны вады. Ты гатуеш збожжа ім, бо Ты так уладзіў яе;

Ты адведаў зямлю й напаіў яе; Ты яе ўзбагачаеш мнагаводным Божым патокам. Ты прыгатоўваеш хлеб для яе, бо гэтак спасобіш зямлю.

Ты наве́дваеш зямлю і навадняеш яе; шчодра яе ўзбагачаеш: Паток Бога поўны вады. Ты гатуеш яе збожжа, бо так Ты яе ўладкаваў.

Бо Ты, Божа, выпрабаваў нас, ачысьціў нас агнём, як ачышчаюць срэбра:

Ты адведаў зямлю і напаіў яе, Ты яе ўзбагаціў. Патокі Божыя — поўныя вады. Ты прыгатаваў збожжа для іх — так прыспасобіў яе (зямлю).

Выпрабаваў нас, ачысціў нас полымем, Як полымем ачышчаецца срэбра.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter