Псалтыр 65 верш » Псалтыр 65:9 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 65 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 65:9 / Пс 65:9

Filter: all
Ён жыцьцё захаваў душы нашай, і назе нашай ня даў пахіснуцца.

І будуць баяцца знакаў Тваіх жыхары канцоў сьвету, землі на ўсходзе і на захадзе Ты разьвесяляеш.

І будуць баяцца тыя, што насяляюць межы зямлі, знакаў Тваіх; ускрайкі ўсходу і захаду Ты пацешыш.

І будуць баяцца знакоў Тваіх жыхары ўсіх канцоў. Ты прычыняеш, што наставаньні раніцы й вечара пяюць.

Дык жыхары канцоў сьвету далёкіх баяцца знаменьняў Тваіх: землі на ўсходзе й на захадзе Ты славіць Цябе пабуджаеш.

Жыхары канцоў (зямлі) будуць баяцца Знакаў Тваіх, Ты пабуджаеш край раніцы і вечара ўрачыста радавацца.

хто пры жыцьці душу маю трымае і не дае спатыкнуцца нагам маім.

І баяцца цудаў тваіх жыхары канцоў сьвету: краіны Ўсходу і Захаду напаўняеш радасцяй (раніцай і вечарам).

Ён даў душы маёй жыццё, І не даў пахіснуцца нагам маім.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter