Псалтыр 69 верш » Псалтыр 69:4 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 69 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 69:4 / Пс 69:4

Filter: all
Няхай адхіснуцца за паганьбаваньне мяне і тыя, што кажуць мне: «добра! добра!».

Я зьнямогся ад крыку майго, засохла горла маё; змарыліся вочы мае, пакуль я спадзяваўся на Бога майго.

Знямогся я, крычучы, ахрыплым сталася горла маё; стаміліся вочы мае, так чакаю я Бога майго.

Я змогся ад галашэньня свайго, высахла грытанка мая; выцяклі вочы мае ад спадзяваньня Бога свайго.

Я зьнямогся ад крыку, засохла горла ў мяне; змарыліся вочы мае, выглядаючы Бога майго.

Я зьнямогся ад крыку. Перасохла маё горла. Змарыліся вочы мае, чакаючы Бога майго.

хай зараз павернуць назад з сорамам тыя, што кажуць мне: «Добра, добра яму так».

Я зьнямогся ад крыку, засохла горла ў мяне, змарыліся вочы мае, выглядаючы Бога майго.

Да звернуцца раптоўна ў сораме тыя, Што кажуць мне: «Добра табе, добра».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter