Псалтыр 73 верш » Псалтыр 73:8 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 73 верш 8

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 73:8 / Пс 73:8

Filter: all
сказалі ў сэрцы сваім: «зруйнуем іх зусім!» — і спалілі ўсе мясьціны Божых сходаў на зямлі.

Яны зьдзекуюцца і гавораць зласьліва; звысака гавораць пра крыўду.

Здзекуюцца яны і прамаўляюць благое, з высокай пасады несправядліва прамаўляюць.

Насьміхаюцца; злосна гукаюць праз уціск; згары гукаюць.

Над усім яны зьдзекуюцца й зласьліва абмаўляюць; звысака гавараць аб нядолі.

Яны зьняважаюць і зласьліва абмаўляюць. Пра ўціск яны гавораць звысака.

Сказалі разам сваякі іх у сэрцы сваім: «Хадзем, адменім усе сьвяты Гасподнія на зямлі!»

Яны насьміхаюцца і гамоняць зласьліва: пагражаюць звысака прыгнётам.

Казалі ў сэрцы сваім з паплечнікамі: «Прыйдзіце і спынім на зямлі ўсе святы Божыя».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter