Найвышэйшая песьня 2 верш » Найвышэйшая песьня 2:9 — параўнанне перакладаў.

Найвышэйшая песьня 2 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Найвышэйшая песьня 2:9 / Песн 2:9

Filter: all
мілы падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, ён стаіць у нас за сьцяною, заглядваючы ў акно, мільгаціць за рашоткай.

Любы мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, ён стаіць за сьцяною нашаю, заглядае праз вакно, зазірае праз краты.

Улюбёны мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, стаіць ён за нашаю сцяною, глядзіць праз акно, зазірае праз краты.

Падобны любовы мой да сэрны альбо да аленяняці. Вось, ён стаіць за сьцяною нашаю, заглядае ў вокны, цяміцца пераз краты.

Прыяцель мой падобен да сарны ці маладога ялёнка. От, ён стаіць у нас за сьцяною, пазірае ў вакно, відаць яго цераз крату.

Падобны каханы мой да газэлі ці маладога аленя; вось, ён стаіць за нашай сьцяною, наглядае праз вокны, зазірае праз краткі.

Подобенъ милостникъ мой оленю алюбо козелчику сернячому. Обо сей стоить за стеною нашею, перезираеть з аконъ, заглядуеть з щелинъ.

Подобный ест любый мой к серне и к младому еленеви. Се той стоить за стеною нашею, смотрить про окно, выгледаеть скрозе крату,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter