Ёны 3 верш » Ёны 3:6 — параўнанне перакладаў.

Ёны 3 верш 6

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ёны 3:6 / Ёна 3:6

Filter: all
Гэтае слова дайшло да цара Нінэвіі, — і ён устаў з трона свайго і зьняў зь сябе царскае адзеньне сваё, і апрануўся ў вярэту і сеў на попеле,

Бо калі слова дайшло да валадара Нінівы, ён устаў з пасаду свайго, і скінуў з сябе адзеньне сваё, і апрануўся ў зрэбніцу, і сядзеў у попеле.

І дайшла гэтая вестка да цара Нінівы, і ён устаў з пасада свайго, скінуў плашч свой з сябе ды апрануўся ў зрэбніцу і сеў у попел.

Бо слова дасьпела да караля Ніневы, і ён устаў з пасаду свайго, і ськінуў ізь сябе адзецьце сваё, і пакрыўся зрэбнінаю, і сядзеў у попеле.

І дайшло гэтае слова да караля Нянівы, — і ён устаў з пасаду свайго, і зьняў зь сябе каралеўскую вопратку сваю, і апрануўся ў мяшок і сеў на попеле,

І дайшло слова гэтае да караля Ніневы. Ён устаў з пасаду свайго, зьняў з сябе каралеўскую вопратку, апрануўся ў зрэб'е і сеў на попеле.

І дайшло слова гэтае да цара Нінівы, і ўстаў ён з пасаду свайго, і зьняў з сябе царскую вопратку сваю, і ахінуўся ў мяшок і сеў на попеле,

Калі дайшла вестка пра гэта да цара Нінвэ, ён устаў з свайго пасада свайго, зьняў зь сябе шаты, пакрыў сябе зрэб'ем, сеў сярод попелу

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter