Біблія » Пераклады » Пераклад Сяргея Шупы

Кніга прарока Ёны 3 Кніга прарока Ёны 3 разьдзел

1 Зноў было слова Гасподняе Ёну:
2 Устань і ідзі ў Нінвэ, той горад вялікі, і абвясьці ёй тое, што я наказваю табе.
3 Ёна ўстаў і пайшоў у Нінвэ, як наказаў Госпад. А Нінвэ быў горад вялікі ў Бога: каб прайсьці яго, трэба было тры дні.
4 Ёна ўвайшоў у горад і ўжо ў першы дзень, калі пачаў ён хадзіць і абвяшчаць: “Праз сорак дзён Нінвэ будзе разбурана”,
5 паверылі людзі Нінвэ ў Бога, абвясьцілі пост, і апрануліся ў зрэб'е ад мала да вяліка.
6 Калі дайшла вестка пра гэта да цара Нінвэ, ён устаў з свайго пасада свайго, зьняў зь сябе шаты, пакрыў сябе зрэб'ем, сеў сярод попелу
7 і загадаў абвясьціць у Нінвэ:
З волі цара і вяльможаў яго:
Чалавек і жывёла, быдла буйное і дробнае, хай не скаштуюць нічога, хай ня пасьвяцца і ня п'юць вады.
8 Чалавек і жывёла хай накрыюцца зрэб'ем і хай клічуць што ёсьць сілы да Бога. Хай адвернуцца кожны ад злога шляху свайго і ад гвалту, што ў іх на руках.
9 Хто ведае, можа Бог раздумаецца, пашкадуе і адвернецца ад гневу свайго, і мы не загінем.
10 Калі Бог убачыў іх учынкі і тое, як адвярнуліся яны ад злога шляху свайго, то пашкадаваў Бог, і хоць абяцаў учыніць ім зло, не ўчыніў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарока Ёны, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
Кнігі аўтара можна набыць у выдавецтве «Вясна».
© 2013−2022