Біблія » Пераклады » Пераклад Сяргея Шупы

Кніга прарока Ёны 2 Кніга прарока Ёны 2 разьдзел

1 Госпад зладзіў так, каб Ёну праглынула вялікая рыба, і прабыў Ёна ў нутры ў той рыбы тры дні і тры ночы.
2 З рыбінага нутра маліўся Ёна Госпаду Богу свайму
3 І казаў:

Усклікнуў я зь нягоды маёй да Госпада,
і ён адказаў мне,
з нутра пякельнага крычаў я аб дапамозе,
і ты пачуў мой голас.

4

Ты закінуў мяне ў глыбіні,
у самае сэрца марское,
і плынь захапіла мяне,
усе валы і хвалі твае пракаціліся нада мною.

5

Думаў я, што прагнаны я
ад вачэй тваіх,
але зноў буду я глядзець
на твой сьвяты храм.

6

Вада агарнула мяне да самай душы,
бездань абняла мяне,
твань абвілася вакол галавы.

7

Да карэньня гор сышоў я,
завалы зямныя за мною зачыніліся навекі.
А ты ўзьняў з магілы жыцьцё маё,
Госпадзе Божа мой!

8

Калі ўжо самлела душа мая,
Госпада ўспомніў я.
Дайшла да цябе малітва мая,
да храму сьвятога твайго.

9

Шанавальнікі пустых марнасьцяў
самі выракаюцца міласэрнасьці.

10

А я з удзячнасьцю
буду прыносіць ахвяры.
Што зарокся — сплачу.
збавеньне ў Госпада.

11 Тады Госпад наказаў рыбе, і выплюнула яна Ёну на сушу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарока Ёны, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
Кнігі аўтара можна набыць у выдавецтве «Вясна».
© 2013−2022