Мне ці ж не пашкадаваць Нінэвіі, горада вялікага, у якім больш за сто дваццаць тысяч чалавек, якія ня ўмеюць адрозьніць правай рукі ад левай, і мноства быдла?»
А Я ці ня меў бы шкадаваць Нінівы, гэтага гораду вялікага, у якім больш як дванаццаць дзясяткаў тысячаў людзей, што ня могуць адрозьніць правай рукі сваёй ад левай, і шмат быдла?»
Як жа Мне не пашкадаваць Нінівы, вялікага горада, дзе жыве больш за сто дваццаць тысяч чалавек, якія не адрозніваюць сваёй правай рукі ад левай, ды шматлікая жывёла?»
а Я ня меў бы жалець Ніневы, гэтага вялікага места, у каторым болей як двананцаць дзесяткоў тысячаў людзёў, што ня могуць адрозьніць правіцы ад лявіцы, і шмат статку?»
Ці-ж не шкада Мне Нянівы, вялікага места, у якім болей, як сто дваццаць тысяч чалавек, што ня ўмеюць адрозьніць правае рукі ад левае, і мноства жывёлы?
Ці ж Мне не пашкадаваць Ніневы, вялікага гораду, у якім больш за сто дваццаць тысяч людзей, што ня ўмеюць адрозьніваць правай рукі ад левай, і мноства жывёлаў?».
Дык як жа мне ня будзе шкада Нінвэ, гораду вялікага? А ў ім жа больш за сто дваццаць тысячаў людзей, якія не адрозьняць правую руку ад левай — а яшчэ і мноства жывёлы?”