Паводле Марка 14 верш » Марка 14:63 — параўнанне перакладаў.

Паводле Марка 14 верш 63

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Марка 14:63 / Мр 14:63

Filter: all
Тады першасьвятар, разадраўшы адзеньне сваё, сказаў: навошта нам яшчэ сьведкі?

Тады першасьвятар, разьдзёршы вопраткі свае, кажа: «Нашто патрэбны нам яшчэ сьведкі?

І першасвятар, раздзіраючы шаты свае, гаворыць: «Нашто патрэбны нам яшчэ сведкі?

Тады найвышшы сьвятар, разьдзершы адзецьце свае, сказаў: «Нашто яшчэ нам сьветкі?

Тады архірэй, разьдзёршы вопраткі свае́, сказаў: на што нам яшчэ сьве́дкі?

Першасвятар жа, разадра́ўшы адзе́нне сваё, кажа: якую яшчэ патрэбу мы ма́ем у све́дках?

Першасвятар жа разадраў адзенне сваё і сказаў: «Навошта яшчэ нам сведкі?

Першасвятар жа, разарваўшы свае шаты, кажа: Якую яшчэ патрэбу мы маем у сведках?

Тады архірэй, разадраўшы вопраткі свае, кажа: нашто нам яшчэ сьведкі?

Тады архісьвятар, разьдзёршы адзеньне сваё, сказаў: — нашто нам яшчэ сьветкі?

І архісьвятар, раздзіраючы адзеньне сваё, кажа: Навошта нам яшчэ патрэбны сьветкі?

А архісьвятар, разрываючы адзеньне сваё, сказаў: Што-ж, нам яшчэ патрэбны сьведкі?

A archiświatar, razrywajučy adzieńnie swajo, skazaŭ: Što-ž, nam jašče patrebny świedki?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter