Паводле Лукаша 11 верш » Лукаша 11:2 — параўнанне перакладаў.

Паводле Лукаша 11 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лукаша 11:2 / Лк 11:2

Filter: all
Ён сказаў ім: калі моліцеся, кажэце: «Войча наш, Які існы ў нябёсах! хай сьвяціцца імя Тваё; хай прыйдзе Царства Тваё; хай будзе воля Твая і на зямлі,

Ён жа сказаў ім: «Калі моліцеся, кажыце: “Ойча наш, Які ёсьць у небе! Сьвяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё; будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі.

А Ён гаворыць ім: «Калі моліцеся, кажыце: “Ойча наш, Які ў нябёсах, свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё. Станься воля Твая як у нябесах, так і на зямлі!

І Ён сказаў ім: «Калі моліцеся, кажыце: "Войча наш, Каторы ёсьць у небе! сьвяціся імя Твае; прыйдзі гаспадарства Твае; будзь воля Твая, як на небе, так на зямлі.

Ён сказаў ім: калі мо́ліцеся, гаварыце: Ойча наш, каторы ёсьць у Нябёсах! Няхай сьвяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё; няхай будзе воля Твая, як у не́бе, так і на зямлі.

Ён жа сказаў ім: калі моліцеся, гаварыце: Ойча наш, Які ў нябёсах! няха́й свяцíцца імя́ Тваё; няха́й пры́йдзе Царства Тваё; няха́й будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі;

Ён сказаў ім: «Калі моліцеся, кажыце: “Ойча, няхай свяціцца імя Тваё,няхай прыйдзе Валадарства Тваё.


І Ён сказаў ім: Калі моліцеся, кажыце: Татухна [наш, які ў нябёсах], няхай асвяціцца імя Тваё; няхай прыйдзе Царства Тваё; [няхай здзейсніцца воля Твая як у небе, так і на зямлі];

(Ён) жа сказаў ім: калі моліцеся, гаварыце: Тата наш, Каторы (ёсьць) на Нябёсах! Няхай сьвяціцца Імя Тваё; няхай прыйдзе Валадарства Тваё; няхай будзе воля Твая, як у Небе, (так) і на зямлі;

І Ён сказаў ім: — калі моліцеся, гаварэце: — Войча наш Нябесны! Сьвяціся Імя Тваё, прыйдзі Ўладарства Тваё, і станься воля Твая, як на небе, так і на зямлі;

І сказаў ім: Калі моліцеся, кажэце: Ойча, сьвяціся імя тваё. Прыйдзі каралеўства тваё.

I skazaŭ im: Kali moliciesia, kažecie: Ojča, świacisia imia twajo. Pryjdzi karaleŭstwa twajo.

Ён сказаў ім: "Калі моліцеся, гаварэце: Ойча наш, няхай сьвяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Валадарства Тваё.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter