Паводле Яна 3 верш » Яна 3:25 — параўнанне перакладаў.

Паводле Яна 3 верш 25

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Яна 3:25 / Ян 3:25

Filter: all
Тады ў Янавых вучняў адбылася спрэчка зь Юдэямі пра ачышчэньне.

І сталася спрэчка ў Янавых вучняў з Юдэямі пра ачышчэньне.

І сталася: узнікла спрэчка між вучнямі Яна і юдэямі наконт ачышчэння.

І ўзьнікла сьпярэчка памеж вучанікаў Яанавых і Юдэяў праз ачышчэньне.

І ўзьнялася ў Іоанавых вучняў спрэчка з Жыдамі аб ачышчэньні.

І ўзнíкла спрэ́чка ў вучняў Іаанавых з Іудзеямі пра ачышчэ́нне;

Узнікла спрэчка ў вучняў Янавых з юдэямі пра ачышчэнне.

Дык у Іаанавых вучняў усчалася спрэчка з адным іудзеем10 пра ачышчэнне.

І вось узьнялася ў Яанавых вучняў спрэчка з юдэямі аб ачышчэньні.

Тады ўзьнікла спрэчка між вучнямі Янавымі і юдэмі за ачышчэньне.

І паўстала спрэчка ў вучняў Яна з жыдамі аб ачышчэньні.

I paŭstała sprečka ŭ wučniaŭ Jana z žydami ab ačyščeńni.

У ўзьнялася ў янавых вучняў спрэчка аб ачышчэньні.

І ўзьнікла спрэчка паміж Янавымі вучнямі і Юдэямі адносна ачышчэньня.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter