Другое да Карынфянаў 1 верш » 2 да Карынфянаў 1:17 — параўнанне перакладаў.

Другое да Карынфянаў 1 верш 17

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 да Карынфянаў 1:17 / 2Кар 1:17

Filter: all
Маючы такі намер, ці не легкадумна я зрабіў? Альбо, што я задумваю, па плоці задумваю, так што ўва мне то «так-так», то «не-не»?

Маючы гэткую пастанову, ці я лёгкадумна зрабіў? Ці тое, што я пастанаўляю, паводле цела пастанаўляю, каб было ў мяне «Так, так» і «Не, не»?

Калі я меў гэткі намер, ці рабіў гэта легкадумна? Ці тое, што я задумваю, паводле цела задумваю, каб было ў мяне: «так — так» і «не — не»?

Ці ўлегцы я зрабіў, маючы такі замер? Ці што я замяраю, подле цела замяраю, так што ў мяне «Але, але» і «Не, не»?

Маючы гэткае жаданьне, ці-ж я лёгкадумна не́шта зрабіў? Ці, што я надумываю, водле це́ла надумываю, каб было ў мяне́ то так, так, то не́, не́?

Маючы такое жаданне, хіба я зрабіў легкадумна́ Альбо тое, што я вырашаю, хіба па плоці вырашаю, так што ў мяне то «так, так», то «не, не»?

Ці ж я быў легкадумны, маючы такі намер? Ці тое, што я задумваю, паводле цела задумваю, каб было ў мяне «так, так» і «не, не»?

Дык хочучы гэтага, ці не зрабіў я легкадумна? Ці тое, што збіраюся рабіць, паводле цела збіраюся, каб было ў мяне то «так, так» і то «не, не»?

Дык прымаючы гэткі намер, няўжо я тады выявіў лёгкадумнасьць? Ці тое, што я рашаю, рашаю па плоці, так што ў мяне бывае (адначасна) то «так, так», то «не, не»?

Маючы гэта ў намеры, ціж я паступіў лёгкадумна? Ці што я задумляю, дык толькі з людзкіх мяркаванняў, каб было ў мяне адначасна і «так» і «не»?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter