Другое да Карынфянаў 12 верш » 2 да Карынфянаў 12:16 — параўнанне перакладаў.

Другое да Карынфянаў 12 верш 16

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 да Карынфянаў 12:16 / 2Кар 12:16

Filter: all
Але няхай будзе, што сам я ня вельмі вас абцяжарваў, але, як што я хітры, дык хітрасьцю браў вас,

Дык няхай я сам не абцяжарваў вас, але можа, як хітрун, подступам браў з вас?

Хай будзе і так, я не абцяжарыў вас. Але, можа, як падступнік, хітрасцю вас абіраў?

Але няхай так будзе, што я вас не цяжарыў, але, будучы хітры, браў вас падходам.

Няхай так, што сам я не абцяжаў вас; але, як хітрун, мо’ подступа́м браў з вас?

Дапусцім, было так: я не абцяжарваў вас, але, будучы хітрым, я падманам браў з вас.

Няхай будзе так. Я не абцяжарыў вас. Але, будучы хітрым, я подступам здабыў вас.

Але няхай будзе так, я не абцяжарыў вас; але можа, калі б быў хітрым, я ўзяў бы вас падступствам.

Дапу́сьцім, што я (адкрытым чынам) ня абцяжарыў вас, але будучы хітрым, (як небудзь) хітрасьцю вас абабраў.

Але хай сабе — сам я вас не абцяжваў, алеж...як хітрун, моў подступам з вас цягнуў...

Но буди тако • Азъ не отягчихъ вамъ • Аще ли жъ есмъ хитръ, льстиве ли что от васъ приахъ •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter