Першае да Фесаланікійцаў 3 верш » 1 да Фесаланікійцаў 3:7 — параўнанне перакладаў.

Першае да Фесаланікійцаў 3 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 да Фесаланікійцаў 3:7 / 1Тэс 3:7

Filter: all
дык мы, пры ўсім смутку і гароце нашай, суцешыліся з вамі, браты, дзеля вашай веры;

дык мы суцешыліся адносна вас, браты, у-ва ўсіх прыгнётах і патрэбах нашых, дзеля веры вашай,

суцешыліся мы вамі, праз веру вашу, ва ўсякім горы і прыгнёце нашым, браты,

Дык, у вусёй галіце а атузе нашай, мы ўсьцешыліся з вас, браты, дзеля веры вашае;

дык мы, пры ўсім суме й бядзе́ нашай, уце́шыліся вамі, браты, праз ве́ру вашу;

то мы, пры ўсім горы і нястачы нашай, суце́шаны вамі, браты, вераю вашай;

Ва ўсёй нядолі і ўціску нашым вашая вера, браты, падтрымлівала нас.

Таму мы пры ўсёй нашай патрэбе і бедах суцешыліся вамі, браты, праз вашу веру.

таму і мы, пры ўсім нашым смутку і гаротах нашых суцешаны вамі, браты, праз веру вашую.

дык і мы, пры ўсім суме й бядзе нашай, уцешыліся вамі, браты, праз веру вашу;

Сего ради утешихомся братие о васъ, во всей скорби, и беде нашей, вашею верою,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter