Адкрыцьцё 21 верш » Адкрыцьцё 21:27 — параўнанне перакладаў.

Адкрыцьцё 21 верш 27

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Адкрыцьцё 21:27 / Адкр 21:27

Filter: all
і ня ўвойдзе ў яго нічога нячыстага, і ніхто, аддадзены погані і хлусьні, а толькі тыя, якія запісаны ў кнізе жыцьця.

І ня ўвойдзе ў яго ніхто апаганены і той, хто чыніць агіду і хлусьню, а толькі запісаныя ў кнізе жыцьця Ягняці.

І нішто заганнае не ўвойдзе ў яго, і ніводзін, хто чыніць агіду і хлусню, а толькі тыя, што запісаны ў кнізе жыцця Ягняці.

І нічога нячыстага ня ўвыйдзе ў яго ані чынячы брыду а ману, але адно напісаныя ў сувою жыцьця Баранчыкавым.

І ня ўвойдзе ў яго нішто нячыстае ды ро́бячае агіду й ілжу, а толькі запісаныя ў кнізе жыцьця Ягня́ці.

І не ўво́йдзе ў яго нішто нячы́стае, ні той, хто чы́ніць мярзо́ту і падма́н, а толькі запíсаныя ў кнíзе жыцця́ ў А́гнца.

Нішто нячыстае і той, хто чыніць агіду ці падман, не ўвойдзе туды, але толькі тыя, хто запісаны ў кнізе жыцця Баранка.

І не ўвойдзе ў яго нічога нячыстага, і ні той, хто чыніць брыдоту і хлусню, а толькі тыя, хто запісаныя ў кнізе жыцця ў Агнеца.

І ня ўвойдзе ў яго нішто нячыстае, і той хто чыніць агіду і ілжу, але толькі запíсаныя ў скрутку жыцьця Ягняка.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter