Адкрыцьцё 3 верш » Адкрыцьцё 3:2 — параўнанне перакладаў.

Адкрыцьцё 3 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Адкрыцьцё 3:2 / Адкр 3:2

Filter: all
Чувай і ўмацоўвай астатняе блізкае да сьмерці; бо я не знаходжу, каб дзеі твае былі дасканалыя прад Богам Маім.

Чувай і ўмацоўвай іншых, якія маюць паміраць, бо не знайшоў Я, каб справы твае былі споўненыя перад Богам.

Чувай і ўзмацняй рэшту, якая мелася загінуць, бо не знаходжу ўчынкаў тваіх выкананымі перад Богам Маім.

Будзь чукавы й мацні засталае, каторае ля сьмерці; бо Я не знаходжу, каб учынкі твае былі супоўныя перад Богам Маім.

Чувай і ўзмацняй рэшту, што манíцца ўме́рці: бо не знайшоў Я, каб дзелы́ твае́ былі споўнены перад Богам.

Абудзíся і ўмацо́ўвай тое, што застало́ся і гато́ва паме́рці; бо Я не знайшо́ў у цябе спраў, даскана́лых перад Богам Маім.

Чувай і ўмацоўвай рэшту, блізкую да смерці, бо Я не палічыў твае ўчынкі дасканалымі перад Маім Богам.

Будзь чуйным і ўмацуй рэшту, блізкую да смерці, бо Я не знайшоў завершанымі твае справы перад Маім Богам.

Будзь чуйным і ўзмацні астатніх, што ма́няцца паме́рці, таму што Я ня знайшоў учынкаў тваіх выкананымі перад Богам.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter