Лявіт 17 разьдзел
Лявіт
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2002
І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
Далей сказаў Госпад Майсею:
«Прамоў да Аарона, і да сыноў ягоных, і да ўсіх сыноў Ізраіля, і скажы ім: “Гэта слова, якое загадаў ГОСПАД.
«Абвясьці Аарону, і сынам яго, і ўсім сынам Ізраэля і скажы ім: Такі вось загад даў Госпад:
Калі хто з дому Ізраіля заб’е вала, або авечку, або казу ў табары або па-за табарам
Калі хто з дому Ізраэля заб'е бычка, або авечку, або казу ў межах табару або па-за табарам
і не прывядзе іх да ўваходу ў Намёт Спатканьня, каб скласьці ў ахвяру ГОСПАДУ перад сялібай ГОСПАДА, будзе вінен крыві. Ён праліў кроў, і будзе выключаны той чалавек з народу свайго.
і не прынясе іх да дзьвярэй Палаткі Сустрэчы ў ахвяру Госпаду перад скініяй Госпада, будзе вінен крыві. Ён праліў кроў і будзе вынішчаны спасярод народу свайго.
Дзеля таго сыны Ізраіля будуць прыводзіць ахвяры свае, якія дасюль складалі ў полі, да ГОСПАДА да ўваходу ў Намёт Спатканьня, да сьвятара, і будуць складаць іх як ахвяры мірныя для ГОСПАДА.
Дзеля таго сыны Ізраэля будуць прыводзіць ахвяры свае, каторыя дасюль складалі ў полі, да Госпада да дзьвярэй Палаткі Сустрэчы, да сьвятара, і будуць складаць іх як ахвяры прымірэньня для Госпада.
І пакропіць сьвятар крывёй ахвярнік ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня, а тлушч спаліць на мілы пах ГОСПАДУ.
І пакрапіць сьвятар крывёй ахвярнік Госпада пры ўваходзе ў Палатку Сустрэчы, а тлушч спаліць на мілы пах Госпаду.
Ужо ня будуць складаць ахвяраў для казлоў, з якімі распусьнічалі. Гэта будзе ім пастанова вечная для пакаленьняў іхніх”.
Ужо ня будуць складаць ахвяраў дэманам, з каторымі распусьнічалі. Гэта будзе ім пастанова вечная для пакаленьняў іх.
І скажаш ім: “Калі хто з дому Ізраіля або з прыхадняў, якія жывуць сярод вас, будзе складаць ахвяру цэласпаленьня або [іншую] ахвяру
Далей скажаш ім: Калі хто з дому Ізраэля або з прыбыльцаў, каторыя жывуць сярод вас, складае ахвяру цэлапаленьня або іншую
і не прывядзе яе да ўваходу ў Намёт Спатканьня, каб ахвяраваць ГОСПАДУ, будзе чалавек той выключаны з народу свайго.
і не прывядзе яе да дзьвярэй Палаткі Сустрэчы, каб ахвяраваць Госпаду, то будзе чалавек той выключаны з народу свайго.
Калі хто з дому Ізраіля або з прыхадняў, якія жывуць сярод вас, будзе есьці кроў, Я скірую аблічча Маё супраць душы, якая есьць кроў, і вынішчу яе спаміж народу яе.
Калі хто з дому Ізраэля або спасярод прыбыльцаў, каторыя пражываюць сярод вас, еў бы кроў, Я скірую аблічча Маё супраць такога чалавека ды вынішчу яго спаміж народу яго.
Бо душа цела ў крыві, і Я даў яе вам, каб на ахвярніку перамольвалі ёю за душы вашыя, бо кроў перамольвае за душу.
Бо жыцьцё цела ў крыві, і Я даў яе вам, каб на ахвярніку ачышчалі ёю душы вашыя, бо кроў гэтая ачышчае душу.
Дзеля таго Я сказаў сынам Ізраіля: "Ніхто з вас ня будзе спажываць крыві". І прыхадзень, які жыве сярод вас, ня будзе спажываць крыві.
Дзеля таго даў Я загад сынам Ізраэля: Ніхто з вас ня будзе спажываць крыві. Таксама і прыбылец, каторы пасяліўся сярод вас, ня будзе спажываць крыві.
Калі хто з сыноў Ізраіля або з прыхадняў, якія жывуць сярод вас, упалюе дзікага зьвера або птушку, якіх можна есьці, няхай вылье з іх кроў і закрые яе пылам [зямлі].
Калі хто з сыноў Ізраэля або з прыбыльцаў, каторыя пасяліліся сярод вас, зловіць дзікага зьвяра або птушку, якіх можна есьці, хай вылье зь іх кроў і закрые яе зямлёю.
Бо душа кожнага цела ў крыві ягонай; і Я сказаў сынам Ізраіля: "Не спажывайце крыві ніводнага цела, бо душа кожнага цела ў крыві ягонай. Кожны, хто будзе спажываць яе, будзе вынішчаны".
Жыцьцё бо кожнага цела ў крыві ягонай; таму даў Я загад сынам Ізраэля: Не спажывайце крыві ніводнага цела, бо душа кожнага цела ў ягонай крыві. Кожны, хто будзе спажываць яе, загіне.
Кожны тутэйшы або прыхадзень, які будзе есьці мяса падліны або разьдзёртай [жывёлы], няхай памые адзеньне і вымыецца ў вадзе, і будзе ён нячысты да вечара, а [пасьля] станецца чыстым.
Кожны тутэйшы або прыбылец, каторы еў бы мяса падліны або разарванае жывёлы, хай памые адзеньне і вымыецца ў вадзе, і будзе ён нячысты да вечара, а пасьля станецца чыстым.
Калі ж хто не памые адзеньня і ня вымые цела свайго, будзе насіць правіну сваю”».
Калі ж хто не памые адзеньня ані цела свайго, будзе насіць правіну сваю».