Лявіт 2 разьдзел
Лявіт
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2002
Калі хто захоча скласьці ахвяру хлебную ГОСПАДУ, няхай прынясе пшанічнай мукі, зьмяшае яе з алеем і дадасьць да яе кадзіла,
Калі хто захоча скласьці ахвяру Госпаду зь яды, хай прынясе пшанічнай мукі, увалье ў яе алею і дабавіць да яе кадзіла,
потым прынясе яе да сьвятароў, сыноў Аарона, і возьме сьвятар поўную жменю мукі з алеем і з усім кадзілам і спаліць гэта як памятную частку на ахвярніку; гэта ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.
потым прынясе яе да сьвятароў, сыноў Аарона, і возьме сьвятар поўную жменю мукі з алеем і з усім кадзілам ды спаліць гэта як памятную частку на ахвярніку; гэта ахвяра агнявая, пах, мілы Госпаду.
А што застанецца ад ахвяры хлебнай, будзе для Аарона і сыноў ягоных. Гэта сьвятое сьвятых з ахвяраў агнявых для ГОСПАДА.
А што застанецца ад ахвяры зь яды, будзе для Аарона і сыноў ягоных. Гэта найсьвяцейшая частка з ахвяраў, паленых для Госпада.
Калі захочаш скласьці ахвяру хлебную, з мукі, печанай у печы, няхай гэта будуць праснакі, запраўленыя алеем, ці аладкі прэсныя, памазаныя алеем.
Калі захочаш скласьці ахвяру зь яды, з мукі, печанай у печы, хай гэта будуць праснакі, запраўленыя алеем, ці аладкі прэсныя, памазаныя алеем.
Калі ахвяра тая будзе з патэльні, няхай будзе з пшанічнай мукі, няквашанай, запраўленай алеем.
Калі ахвяра тая будзе з патэльні, то хай будзе з пшанічнай мукі, не квашанай, запраўленай алеем.
Падзеліш яе на кавалкі і пальеш яе алеем. Гэта ахвяра хлебная.
Падзеліш яе на кавалкі і пальеш яе алеем. Гэта вось ахвяра хлебная.
Калі ахвяра твая будзе ў гаршчку смажаная, няхай яна будзе з мукі, запраўленай алеем.
Калі ахвяра твая будзе ў гаршчку смажаная, то хай будзе з мукі, запраўленай алеем.
Тады прынясеш гэтак прыгатаваную ахвяру ГОСПАДУ і аддасі яе ў рукі сьвятара, а ён прынясе яе да ахвярніка;
Тады прынясеш гэтак прыгатоўленую ахвяру Госпаду і аддасі ў рукі сьвятара, а ён прынясе яе да ахвярніка;
і возьме сьвятар памятную частку яе, і спаліць на ахвярніку; гэта ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.
і возьме сьвятар памятную частку яе, і спаліць на ахвярніку; гэта ахвяра агнявая, мілы пах Госпаду.
А ўсё, што застанецца, будзе для Аарона і сыноў ягоных. Гэта сьвятое сьвятых з ахвяраў агнявых для ГОСПАДА.
А ўсё, што застанецца, будзе для Аарона і сыноў ягоных. Гэта найсьвяцейшая частка з ахвяраў, паленых для Госпада.
Усякая ахвяра з мукі, якую складаеце Госпаду, няхай ня будзе квашанай, бо анічога квашанага, ані мёду не павінны вы паліць у ахвяру ГОСПАДУ.
Усякая ахвяра з мукі, якую складаеце Госпаду, хай ня будзе квашанай, бо анічога квашанага, ані мёду не павінны вы паліць у ахвяру Госпаду.
Прыносьце гэтыя рэчы як пяршыны, як дары ГОСПАДУ, але не кладзіце іх на ахвярнік, каб паліць на пах прыемны.
Прыносьце гэтыя рэчы як пяршыны, як дары Госпаду, але не кладзіце іх на ахвярнік, каб паліць на пах прыемны.
Кожную ахвяру, якую складаеш з ежы, пасалі сольлю. І не пакідай хлебнай ахвяры тваёй бяз солі запавету Бога твайго. Кожную ахвяру тваю пасалі сольлю.
Кожную ахвяру, якую складаеш зь яды, пасалі сольлю. І не пакідай хлебнай ахвяры тваёй бяз солі запавету Бога твайго. Кожную ахвяру тваю пасалі сольлю.
Калі прыносіш ахвяру з пяршынаў пладоў тваіх ГОСПАДУ, прынось каласы, высушаныя на агні, або тоўчанае зерне як ахвяру хлебную,
Калі прыносіш ахвяру зь пяршын пладоў тваіх Госпаду, то прынось каласы высушаныя на агні, або тоўчанае зерне як ахвяру зь яды,
палі іх алеем і палажы на іх кадзіла. Гэта ахвяра хлебная.
палі іх алеем і палажы на іх кадзіла. Гэта ахвяра зь яды.
І спаліць сьвятар як памятную частку з тоўчанага зерня і алею з усім кадзілам. Гэта ахвяра агнявая для ГОСПАДА.
І спаліць сьвятар як памятную частку з тоўчанага зерня і алею з усім кадзілам. Гэта ахвяра агнявая для Госпада.