Лявіт 6 разьдзел

Лявіт
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
 
Вось што сказаў Госпад Майсею:

«Калі хто саграшыць і дапусьціцца праступку перад ГОСПАДАМ тым, што адмовіцца аддаць бліжняму тое, што яму было дадзена на захаваньне, або што яму было дадзена ў заклад, або што было ім скрадзена, або што было адабрана яшчэ якім чынам [у бліжняга],
 
«Калі хто саграшыць і дапусьціцца праступку перад Госпадам тым, што адмовіцца аддаць бліжняму тое, што яму было дадзена на захаваньне, або што яму было дадзена ў заклад, або што было ім скрадзена, або што адабрана яшчэ якім чынам (у бліжняга),

або калі знайшоў ён згубленую рэч і запярэчыў гэтаму, або што фальшыва сьведчыў адносна якой рэчы, праз якую чалавек можа саграшыць,
 
або калі знайшоў ён згубленую рэч і запярэчыў гэтаму, або што фальшыва сьведчыў адносна якой рэчы, празь якую чалавек можа саграшыць,

вось жа хто так саграшыў і мусіць аднагарадзіцца, павінен аддаць тое, што ўкраў, або тое, што адабраў, або што яму было даручана на захаваньне, або згубленае, што ён знайшоў,
 
вось жа хто так саграшыў і мусіць аднагарадзіцца, павінен аддаць тое, што ўкраў, або тое, што адабраў, або што яму было даручана на захаваньне, або згубленае, што ён знайшоў,

або рэч, адносна якой прысягаў фальшыва, і няхай ён верне поўную вартасьць той рэчы, дадаючы пры тым да яе пятую частку яе вартасьці. Павінен ён аддаць гэта ўласьніку ў той самы дзень, калі будзе складаць ахвяру аднагараджэньня.
 
або рэч, адносна каторай прысягаў фальшыва, і хай ён верне поўную вартасьць той рэчы, дадаючы пры тым да яе пятую частку яе вартасьці. Павінен ён аддаць гэта ўласьніку ў той самы дзень, калі будзе складаць ахвяру аднагараджэньня.

А за праступак ахвяруе ён ГОСПАДУ ягня без заганы са статку, паводле ацаненьня твайго, на ахвяру аднагараджэньня, і прывядзе яго да сьвятара.
 
А за праступак ахвяруе ён Госпаду ягнё без заганы са статку, паводле ацаненьня твайго, на ахвяру аднагараджэньня, і прывядзе яго да сьвятара.

І ачысьціць сьвятар яго перад ГОСПАДАМ, і дараваны будзе яму праступак, якім саграшыў».
 
І ачысьціць сьвятар яго перад Госпадам, і дараваны будзе яму праступак, якім саграшыў».

І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
 
Вось што сказаў Госпад Майсею:

«Загадай Аарону і сынам ягоным, кажучы: “Вось закон адносна ахвяры цэласпаленьня. Ахвяра цэласпаленьня будзе прыносіцца на вогнішчы на ахвярніку ўсю ноч аж да раніцы, і агонь будзе гарэць на ахвярніку.
 
«Загадай Аарону і сынам ягоным, кажучы: Вось закон адносна ахвяры цэлапаленьня: Ахвяра цэлапаленьня будзе прыносіцца на вогнішчы на ахвярніку ўсю ноч аж да раніцы, і агонь ахвярніка будзе на ім гарэць.

Сьвятар апранецца ў ільняную шату і льняную бялізну, і зьбярэ попел ахвяры цэласпаленьня, якую спаліў агонь на ахвярніку, і высыпе каля ахвярніку.
 
Сьвятар адзенецца ў ільняную шату і льняную бялізну, і зьбярэ попел ахвяры цэлапаленьня, каторую спаліў агонь на ахвярніку, і высыпе каля ахвярніка.

Потым здыме з сябе адзеньне сваё, а апране на цела другое адзеньне, і вынясе попел за табар на чыстае месца.
 
Потым здыме зь сябе адзеньне сваё, а адзене на цела другое адзеньне, і вынясе попел за табар на чыстае месца.

Агонь жа на ахвярніку будзе гарэць заўсёды і ня будзе гаснуць. На ім сьвятар кожную раніцу будзе паліць дровы, і будзе складаць ахвяру цэласпаленьня, і паліць на ім тлушч ахвяраў мірных.
 
Агонь жа на ахвярніку будзе гарэць заўсёды і ня будзе гаснуць. На ім сьвятар кожную раніцу будзе паліць дровы, і будзе складаць ахвяру цэлапаленьня, і паліць на ім тлушч ахвяраў прымірэньня.

Агонь будзе заўсёды гарэць на ахвярніку і ніколі ня згасьне.
 
Агонь будзе заўсёды гарэць на ахвярніку, і ніколі ня згасьне.

Гэта закон адносна ахвяраў хлебных. Сыны Аарона павінны прыносіць іх перад аблічча ГОСПАДА перад ахвярнікам.
 
Гэтакі закон адносна ахвяраў зь яды: Сыны Ааронавы павінны прыносіць іх перад аблічча Госпада перад ахвярнікам.

Сьвятар возьме жменю мукі, палітай алеем, з усім кадзілам, пакладзеным на муку, і спаліць на ахвярніку на мілы пах як напамін ГОСПАДУ.
 
Сьвятар возьме жменю мукі, палітай алеем, з усім кадзілам, пакладзеным на муку, і спаліць на ахвярніку на мілы пах як напамін Госпаду.

А рэшту мукі няхай зьядуць Аарон з сынамі сваімі, праснакі няхай яны ядуць на месцы сьвятым, на панадворку Намёту Спатканьня.
 
Астатак жа мукі хай зьядуць Аарон з сынамі сваімі, хлеб прэсны хай ядуць на сьвятым месцы, на панадворку Палаткі Сустрэчы.

Ня будзеце пекчы [хлеб] квашаны. Гэта частка, якую Я даю ім з Маіх ахвяраў агнявых. Гэта сьвятое сьвятых, як і ахвяра за грэх, і ахвяра аднагараджэньня.
 
Таму вось не пячыце хлябоў квашаных. Гэта частка, каторую Я даю ім з Маіх ахвяраў агнявых. Гэта ахвяра найсьвяцейшая, як і ахвяра за грэх, і ахвяра аднагараждэньня.

Толькі мужчыны з сыноў Аарона будуць есьці яе. Гэта закон вечны для пакаленьняў вашых адносна ахвяраў цэласпаленьня ГОСПАДУ. Кожны, хто іх дакранецца, будзе асьвечаны”».
 
Толькі мужчыны з патомства Аарона будуць яе есьці. Гэта закон вечны для вашых пакаленьняў адносна ахвяраў цэлапальных Госпаду. Кожны, хто іх дакранецца, будзе асьвечаны».

І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
 
Далей казаў Госпад Майсею:

«Гэта вось ахвяра Аарона і сыноў ягоных, якую павінны яны складаць ГОСПАДУ ў дзень іхняга памазаньня. Будуць яны складаць ахвяру штодзённую з дзясятай часткі эфы мукі пшанічнай: палову яе раніцаю і палову — вечарам.
 
«Гэта вось ахвяра Аарона і сыноў ягоных, якую павінны яны складаць Госпаду ў дзень іхняга памазаньня: Будуць яны складаць ахвяру штодзённую зь дзесятай часткі эфы мукі пшанічнай: палову яе на раніцы і палову — вечарам.

Яна павінна быць прыгатавана з алеем на патэльні. Прынясеш яе цёплую і ахвяруеш яе, падзеленую на кавалкі, на мілы пах ГОСПАДУ.
 
Яна павінна быць прыгатавана з алеем на патэльні. Прынясеш яе цёплую і ахвяруеш яе, падзеленую на кавалкі, на мілы пах Госпаду.

Сьвятар, памазаны на месца бацькі свайго, зробіць гэта. Гэта закон вечны. Ахвяра цалкам павінна быць спалена для ГОСПАДА.
 
Сьвятар, памазаны на месца бацькі свайго, зробіць гэта. Гэта закон вечны. Ахвяра цалкам павінна быць спалена для Госпада.

Бо кожная ахвяра хлебная сьвятара будзе спалена агнём, і ніхто ня будзе есьці яе».
 
Кожная бо хлебная ахвяра сьвятара будзе спалена агнём, і ніхто ня будзе есьці яе».

І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
 
Зноў казаў Госпад Майсею:

«Скажы Аарону і сынам ягоным: “Такі вось закон адносна ахвяры за грэх. Ахвяра за грэх павінна быць забітая перад абліччам ГОСПАДА на тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпаленьня. Гэта справа сьвятая.
 
«Скажы Аарону і сынам ягоным: Такі вось закон адносна ахвяры за грэх: Ахвяра за грэх павінна быць забівана перад Госпадам на тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэлапаленьня. Гэта справа сьвятая.

Сьвятар, які будзе складаць ахвяру за грэх, будзе яе есьці на месцы сьвятым, на панадворку Намёту Спатканьня.
 
Сьвятар, каторы будзе складаць ахвяру за грэх, будзе яе есьці на сьвятым месцы, на панадворку Палаткі Сустрэчы.

Кожны, хто дакранецца мяса яе, будзе асьвечаны. А калі кроўю яе будзе апырскана адзеньне, апырсканае абмый на месцы сьвятым.
 
Кожны, хто дакранецца яе мяса, будзе асьвечаны. А калі кроўю яе будзе апырскана адзеньне, то апырсканае абмый на сьвятым месцы.

Калі тое мяса будзе варана ў пасудзіне глінянай, яе трэба разьбіць, а калі пасудзіна мядзяная, яна павінна быць добра вышаравана і выпаласкана.
 
Калі тое мяса будзе варана ў пасудзіне глінянай, то яе трэба разьбіць, а калі пасудзіна мядзяная, то павінна быць яна добра вышаравана і выпаласкана.

Кожны мужчына з роду сьвятарскага будзе есьці яе. Гэта сьвятое сьвятых.
 
Кожны мужчына са сьвятарскага роду будзе есьці яе, бо гэта сьвятая рэч.

А ўсякую ахвяру за грэх, кроў якой уносяць у Намёт Спатканьня для ачышчэньня ў Месцы Сьвятым, ніхто няхай ня есьць, яна спальваецца ў агні.
 
А ўсякую ахвяру за грэх, кроў каторай уносяць ў Палатку Сустрэчы для ачышчэньня ў Месцы Сьвятым, ніхто хай ня есьць, але спальваецца яна агнём.