Лявіт 1 разьдзел
Лявіт
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2002
І паклікаў ГОСПАД Майсея, і прамовіў да яго з Намёту Спатканьня, кажучы:
Госпад паклікаў Майсея і так сказаў яму з Палаткі Сустрэчы:
«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Калі хто з вас захоча скласьці ахвяру з хатняе жывёлы, няхай складае [ахвяру] з валоў або жывёл драбнейшых.
«Гавары да сыноў Ізраэля ды кажы ім: Калі хто з вас захоча скласьці ахвяру з хатняе жывёлы, хай складае (ахвяру) з валоў або жывёл драбнейшых.
Калі ён захоча скласьці ахвяру цэласпаленьня з быдла, няхай ахвяруе самца без заганы і прывядзе яго да ўваходу Намёту Спатканьня, каб ГОСПАД прыняў яго ласкава,
Калі ён захоча скласьці ахвяру цэлапальную з быдла, хай ахвяруе самца без заганы ды прывядзе яго да дзьвярэй Палаткі Сустрэчы, каб Госпад прыняў яго ласкава,
і паложыць руку на галаву ахвяры, каб была прынята як перамаленьне за яго.
і паложыць руку на галаву ахвяры, каб была прынята як перамаленьне за яго.
Потым заб’е цяля перад ГОСПАДАМ, а сыны Аарона, сьвятары, ахвяруюць кроў і пакрапяць ёю кругом ахвярнік, які стаіць перад уваходам у Намёт Спатканьня;
Потым заб'е цяля перад Госпадам, а сыны Аарона, сьвятары, ахвяруюць кроў і пакрапяць ёю кругом ахвярнік, які стаіць перад уваходам у Палатку Сустрэчы;
а пасьля здыме ён скуру з ахвяры цэласпаленьня і пасячэ ахвяру на часткі.
а пасьля здыме ён скуру з ахвяры цэлапаленьня і пасячэ ахвяру на часткі.
Сыны ж Аарона, сьвятары, прынясуць агонь на ахвярнік і паложаць дровы на агні.
Сыны ж Аарона, сьвятары, прынясуць агонь на ахвярнік і паложаць дровы на агні.
Потым сыны Аарона, сьвятары, паложаць часткі разам з галавой і тлушчам на дровах, што ляжаць на агні на ахвярніку.
Потым сыны Аарона, сьвятары, паложаць часткі разам з галавой і тлушчам на дровах, што ляжаць на агні на ахвярніку.
А нутро ахвяры і ногі яе вымые ён вадою, і спаліць сьвятар усё гэта на ахвярніку; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.
А нутро ахвяры і ногі яе вымые ён вадою, і спаліць сьвятар усё гэта на ахвярніку; гэта цэлапаленьне, ахвяра агнявая на мілы пах Госпаду.
Калі вось хто хоча скласьці ахвяру цэласпаленьня з дробнай жывёлы, з авечак або козаў, няхай возьме самца без заганы,
Калі вось хто хоча скласьці ахвяру цэлапаленьня з дробнае жывёлы, з авец або козаў, хай возьме самца без заганы,
і заб’е яго перад ГОСПАДАМ на паўночным баку ахвярніка, а сыны Аарона, сьвятары, пакропяць крывёй яго ахвярнік наўкола.
і заб'е яго перад Госпадам на паўночным баку ахвярніка, а сыны Аарона, сьвятары, пакропяць крывёй яго ахвярнік наўкола.
І расьсячэ яго на часткі, а сьвятар паложыць іх разам з галавой і тлушчам на дровы, што ляжаць на агні на ахвярніку,
І расьсячэ яго на часткі, а сьвятар паложыць іх разам з галавой і тлушчам на дровы, што ляжаць на агні на ахвярніку,
а нутро і ногі вымые ён вадой; і сьвятар зложыць гэта ўсё на ахвярніку і спаліць; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.
а нутро і ногі вымые ён вадой; і сьвятар зложыць гэта ўсё на ахвярніку і спаліць; гэта цэлапаленьне на мілы пах Госпаду.
А калі хто захоча скласьці ў ахвяру ГОСПАДУ птушку на цэласпаленьне, няхай ахвяруе туркаўку або маладога галуба.
А калі хто захоча скласьці ў ахвяру Госпаду птушку на цэлапаленьне, хай ахвяруе турка або маладога галуба.
І сьвятар прынясе яго на ахвярнік, зломіць яму галаву і спаліць на ахвярніку, а кроў яго выцісьне на сьцяну ахвярніка;
І сьвятар прынясе яго на ахвярнік, зломіць яму галаву і спаліць на ахвярніку, а кроў яго выцісьне на сьцяну ахвярніка;
і возьме валяк з пер’ем, і выкіне каля ахвярніку на ўсходнім баку, дзе попел;
і возьме валяк з пер'ем, і выкіне каля ахвярнік на ўсходнім баку, дзе попел;
і надломіць яго паміж крыламі, не аддзяляючы іх, і спаліць іх сьвятар на ахвярніку, на дровах, што ляжаць на агні; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.
і надломіць яго паміж крыльляў, не аддзяляючы іх, і спаліць іх сьвятар на ахвярніку, на дровах, што ляжаць на агні; гэта цэлапаленьне, ахвяра агнявая на мілы пах Госпаду.