Дзеі 22 разьдзел

Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

«Мужы браты і бацькі, паслухайце, што я вам цяпер скажу ў сваё апраўданне».
 
Пачуўшы, што ён гаворыць на гебрайскай мове, яны тым больш сціхлі. Ён жа сказаў:
 
«Я — юдэй, народжаны ў Тарсе, з Цыліцыі, выгадаваны ў гэтым горадзе, ля ног Гамаліэля атрымаў руплівае навучанне ў праўдзе айцоўскага закону, шчыры паслугач Бога, як і вы ўсе сёння.
 
Пераследаваў я гэты шлях аж да смерці, звязваючы і кідаючы ў вязніцы мужчын і жанчын,
 
што могуць засведчыць пра мяне першасвятар і цэлая рада. Ад іх атрымаўшы лісты да братоў, я направіўся ў Дамаск, каб тых, што былі там, увязніўшы, прывесці ў Ерузалім для пакарання.
 
І здарылася, калі я ішоў і набліжаўся да Дамаска, апоўдні раптам агарнула мяне вялікае святло з неба.
 
І я ўпаў на зямлю, і пачуў голас, які казаў мне: “Саўле, Саўле, чаму ты пераследуеш Мяне?”
 
А я адказаў: “Хто Ты, Госпадзе?” Ён сказаў мне: “Я — Ісус Назарэй, Якога ты пераследуеш”.
 
А я адказаў: “Хто Ты, Госпадзе?” Ён сказаў мне: “Я — Ісус з Назарэта, Якога ты пераследуеш”.

Тыя ж, што былі са мною, бачылі, праўда, святло і перапалохаліся, але голасу Таго, Які гаварыў са мной, не чулі.
 
Тыя ж, што былі са мною, бачылі, праўда, святло, але голасу Таго, Які гаварыў са мной, не чулі.

Дык я сказаў: “Што маю рабіць, Госпадзе?” Госпад жа сказаў мне: “Устань і ідзі ў Дамаск, ды там скажуць усё, што табе прызначана рабіць”.
 
І як я аслеп ад яркасці таго святла, дык, ведзены за руку таварышамі, прыбыў у Дамаск.
 
І нейкі Ананія, чалавек пабожны паводле закону, пра што сведчалі усе юдэі, якія жылі там,
 
І нейкі Ананія, чалавек пабожны паводле закону, пра што сведчаць усе жывучыя там юдэі,

прыбыўшы да мяне і падышоўшы, сказаў мне: “Саўле, браце, праглянь!” І я ў тую ж хвіліну ўбачыў яго.
 
А ён сказаў: “Бог бацькоў нашых прадвыбраў цябе, каб пазнаў ты волю Яго і ўбачыў Справядлівага, ды пачуў голас з вуснаў Яго,
 
бо будзеш сведкам Яму перад усім народам пра тое, што ты бачыў і чуў.
 
бо будзеш сведкам Яму перад усім народам Яго пра тое, што ты бачыў і чуў.

Дык чаму ж ты цяпер марудзіш? Прымі хрост і абмый грахі твае, прызваўшы імя Госпада”.
 
Дык чаму ж ты цяпер марудзіш? Прымі хрост і абмый грахі твае, прызваўшы імя Яго”.

І сталася, калі вярнуўся я ў Ерузалім і маліўся ў святыні, апынуўся ў захапленні
 
І сталася, калі вярнуўся я ў Ерузалім і маліўся ў святыні, апынуўся ў захапленні [духа]

і ўбачыў Яго, як Ён мне казаў: “Паспяшайся і выйдзі хутчэй з Ерузаліма, бо не прымуць твайго сведчання пра Мяне”.
 
Я ж сказаў: “Госпадзе, яны ж ведаюць, што я тых, што верылі ў Цябе, замыкаў у вязніцах і бічаваў у сінагогах;
 
а калі пралівана была кроў Сцяпана, сведкі Твайго, і я ўдзельнічаў, і згаджаўся з забойствам яго, ды пільнаваў адзенне забойцаў яго”.
 
а калі пралівана была кроў Сцяпана, сведкі Твайго, і я ўдзельнічаў, і згаджаўся [на гэта], ды пільнаваў адзенне забойцаў яго”.

Ён жа сказаў мне: “Ідзі, бо Я цябе пашлю далёка да паганаў”».
 
І слухалі яны яго да гэтых слоў, і закрычалі, кажучы: «Вынішчы з зямлі такога, бо яму нельга жыць!»
 
А калі яны крычалі, і махалі адзеннем сваім, і кідалі пясок у паветра,
 
трыбун загадаў завесці яго ў крэпасць, кажучы бічаваннем дазнацца, з якой прычыны так крычаць на яго.
 
І, калі яго звязалі рамянямі, Паўла сказаў сотніку, што стаяў побач: «Ці дазволена вам без суда бічаваць грамадзяніна рымскага?»
 
Пачуўшы гэта, сотнік пайшоў да трыбуна і паведаміў яму, кажучы: «Глядзі, што ты думаеш рабіць? Гэты ж чалавек — рымлянін».
 
Пачуўшы гэта, сотнік пайшоў да трыбуна і паведаміў яму, кажучы: «Што ты думаеш рабіць? Гэты ж чалавек — рымлянін».

Трыбун падышоў і сказаў яму: «Скажы мне, ці ты — рымлянін?» Ён жа сказаў: «Так».
 
Трыбун падышоў і сказаў яму: «Скажы мне, ці ты — рымлянін?» А Паўла сказаў: «Так».

Трыбун адказаў: «Я за вялікую суму здабыў гэтае грамадзянства». А Паўла гаворыць: «Я маю яго ад нараджэння».
 
Адразу таму адышлі ад яго тыя, што меліся дапытваць яго. А трыбун спалохаўся, як даведаўся, што Паўла — рымлянін, а ён яго звязаў.
 
На другі дзень, хочучы лепш даведацца, з якой прычыны вінавацяць яго юдэі, ён вызваліў яго ад кайданоў, ды загадаў прыйсці першасвятарам і ўсёй радзе, і, прывёўшы Паўлу, паставіў яго перад імі.
 
На другі дзень, хочучы лепш даведацца, з якой прычыны вінавацяць яго юдэі, ён развязаў яго, ды загадаў прыйсці першасвятарам і ўсёй радзе, і, прывёўшы Паўлу, паставіў яго перад імі.