Да Каласянаў 4 разьдзел
Пасланьне да Каласянаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012
Гаспадары, аддавайце нявольнікам справядліва і па праве, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў нябёсах.
Гаспадары, аддавайце нявольнікам тое, што [ім належыць] справядліва і па праве, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў небе.
Трывайце ў малітве, чувайце ў ёй з падзякаю,

молячыся поруч і за нас, каб Бог адчыніў нам дзверы слова, каб выказаць таямніцу Хрыстову, дзеля якой я стаўся вязнем,

каб выявіць яе, як мне належыць гаварыць.

Адносна тых, што звонку, паступайце мудра, здабываючы час.

Слова ваша хай будзе заўсёды ласкавае, прыпраўленае соллю, каб вы ведалі, як што каму належыць адказаць.

Пра мяне ўсё вам раскажа Тыхік, найдаражэйшы брат, і верны паслугач, і супрацоўнік у Госпадзе,

якога я паслаў да вас для таго, каб вы даведаліся, як нашы справы, і ўсцешыліся сэрцамі вашымі,

разам з Анісімам, улюбёным і верным братам, які з вашых; усё, што тут робіцца, яны раскажуць вам.

Вітае вас Арыстарх, вязень разам са мной, і Марк, сваяк Барнабы, — адносна якога вы ўжо атрымалі даручэнні: калі прыбудзе да вас, прыміце яго, —

і Ісус, называны Юстам, які з абрэзаных; толькі яны адны — супрацоўнікі для Валадарства Божага, якія былі мне пацехаю.
і Ісус, называны Юстам, які з абрэзаных; толькі яны адны — супрацоўнікі для Валадарства Божага, якіябылі мне пацехаю.
Вітае вас Эпафрас, які з вашых, паслугач Хрыста Ісуса, заўсёды руплівы ў малітвах за вас, каб устаялі вы дасканалымі і напоўніліся ўсякай воляй Божай.
Вітае вас Эпафрас, які з вашых, паслугач Хрыста Ісуса, заўсёды руплівы ў малітвах за вас, каб сталіся вы дасканалымі і напоўніліся ўсякай воляй Божай.
Сведчу вам адносна яго, што ён мае вялікую рупнасць аб вас і аб тых, якія ў Лаадыцэі і Герапалісе.
Сведчу вам адносна яго, што шмат ён папрацаваў для вас і для тых, якія ў Лаадыцэі і Герапалісе.
Вітае вас Лука, лекар найдаражэйшы, і Дэмас.

Прывітайце братоў, якія ёсць у Лаадыцэі, і Німфана, і царкву ў яго доме.

І калі гэты ліст будзе прачытаны ў вас, зрабіце, каб і ў царкве Лаадыцэйскай быў ён прачытаны, а той, што з Лаадыцэі, прачытайце і вы.

І скажыце Архіпу: «Глядзі, каб выканаў паслугу, якую атрымаў ад Госпада».

Прывітанне маёю рукой, Паўлавай. Памятайце пра кайданы мае. Ласка з вамі. Амін.
Прывітанне маёю рукой, Паўлавай. Памятайце пра кайданы мае. Ласка з вамі.