2 да Цімафея 3 разьдзел
Другое пасланьне да Цімафея
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад П. Татарыновіча
Ведай, што ў апошнія дні настануць цяжкія часы.
Ведай тое, што ў апошніе дні настануць цяжкіе часы:
Людзі будуць самалюбнымі, хцівымі, фанабэрыстымі, ганарыстымі, зламоўнымі, непаслухмянымі бацькам, няўдзячнымі, нягоднымі,
пюдзі стануцца самалюбнымі, прагавітымі грашалюбамі, “ванымі пышліўцамі, ліхадумнымі блюзьнярамі, бацьком непаслухмянымі, узаеманенавісьнікамі бяз сэрца і згодалюбства,
непрыязнымі, непрымірымымі, паклёпнікамі, нястрыманымі, жорсткімі, ненавіснікамі дабра,
зьнеслаўляючымі брахунамі, жорсткімі, злосьнікамі, непаўстрымнымі, дабра ворагамі,
здраднікамі, бяздушнымі, надзьмутымі, любячымі раскошу больш за Бога.
здраднікамі, закатнымі, надутымі, любячымі больш роскашы, чым Бога,
Будуць мець выгляд пабожнасці, аднак адкінуць яе моц. Асцерагайся такіх,
напазор пабожные, існай аднак пабожнасьці выракшыяся. Ад гэтакіх ухіляйся.
бо з іх ёсць тыя, каторыя закрадаюцца ў дамы і зводзяць хвейных жанчын, абцяжараных грахамі, якія паддаюцца розным пажадлівасцям,
З гэткіх бо ёсьць тые, што закрадаюцца ў дамы й зводзяць тонучыя ў грахох і похацях жанчыны,
заўсёды вучацца, але ніколі не даходзяць да разумення праўды.
што заўсёды вучацца, а ніколі ня могуць дайсьці да пазнаньня праўды;
Як Янэс і Ямбрэс паўсталі супраць Майсея, так і яны сталі супраць праўды, людзі з сапсаваным розумам, нявыпрабаваныя ў веры.
бы той Яннэй і Ямбрэй, што працівіліся Майжэшу, гэтак працівяцца праўдзе й яны, людзі зьвіхнёнага розуму і крывое веры.
Але яны далёка не зойдуць, бо іх глупота — так, як і тых, — стане бачнай усім.
Але далёка ня зойдуць, дурасьць бо іхняя выкрыецца перад усімі, як было і з тамтымі.
Ты пайшоў следам за маім вучэннем, за паводзінамі, за намерам, за вераю, за цярплівасцю, за любоўю, за трываласцю
А ты пайшоў за мною ў навуцы, у жыцьці, станоўкасьці, вялікадушнасьці, веры й любасьці, у цярплівасьці,
ў ганеннях і цярпеннях, якія выпалі мне ў Антыёхіі, Іконіі і Лістры. Столькі ганенняў я перанёс, і ад усяго мяне выратаваў Пан.
з мукай прасьледу, што засьціг мяне ў Антысхіі, у Іконіі, у Лыстрах, і што вытрымаў я, Госпад мяне вызваліў.
Усе, хто жадае жыць пабожна ў Хрысце Езусе, будуць пераследаваныя.
Ды й усе, што жадаюць багабойна жыць у Хрыстусе Езусе, будуць прасьледаваны;
Нягодныя ж людзі і ашуканцы будуць дасягаць поспехаў у дрэнным, памыляючыся і іншых уводзячы ў зман.
людзі-ж злые, нягоднікі, далей будуць гразнуць у негадзі, зводзячы й іншых, зьвёўшы самых сябе.
А ты трывай у тым, чаму навучыўся і што табе даручана, ведаючы, ад каго навучыўся. Бо ад дзіцячых гадоў ведаеш святыя Пісанні,
А ты трывай у тым, чаго навучыўся і што табе даверана, ведаючы, кім навучаны;
якія могуць навучыць цябе мудрасці дзеля збаўлення праз веру ў Езуса Хрыста.
дый ты-ж і зь дзяцінства знаеш Сьв. Пісаньне, якое можа збаўленна ўразуміць цябе вераю ў Хрыстуса Езуса.
Усё Пісанне натхнёнае Богам і карыснае для навучання, для пераконвання, для настаўлення, для выхавання ў праведнасці,
Усё Пісаньне Богам натхнёнае і карыснае для павучэньня, для дакорлівага напаміну, да ўзгадаваньня ў справядлівасьці,
каб Божы чалавек быў дасканалы, да ўсякай добрай справы гатовы.
каб чалавек Божы быў дасканалым, да ўсякага добрага дзела гатовым.