Адкрыцьцё 2 разьдзел

Адкрыцьцё Яна Багаслова
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага — арыгінал

 
 

Ангелу Эфэскае царквы́ напішы: Вось што кажа Той, што дзяржы́ць се́м зорак у правай руцэ сваёй ды што ходзе сярод сямёх залатых сьве́тачаў:
 
1 Вось што кажа Той, які трымае сем зорак у сваёй правай руцэ, Які ходзіць пасярод сямі залатых сьвяцільнікаў:

Ве́даю ўчынкі тваі і труд твой і цярплівасьць тваю, ды што ня можаш сьцярпе́ць нягоднікаў і дасьве́дчыў тых, што называюць сябе́ апосталамі і ня ёсьць, ды знайшоў іх брахунамі,
 
Я знаю дзеяньні твае і працу і стойкасьць тваю, і што ня можаш пераносіць ліхіх і што выставіў ты на спробу тых, якія хочуць называцца апосталамі, а імі не з'яўляюцца, і прызнаў ты іх лгунамі.

і пакутаваў, і маеш цярплівасьць, ды дзеля іме́ньня Майго трудзіўся й не зьнямогся.
 
І маеш ты вытрываласьць, і перанёс шмат ты для імя майго, і не знеахвоціўся.

Але маю проці цябе́ тое, што пакінуў ты пе́ршую любоў тваю.
 
Але маю я супраць цябе тое, што адступіў ты ад сваёй першай міласьці.

Дык прыпомні, скуль выпаў, і пака́йся ды рабі пе́ршыя дзелы твае́; калі-ж не́, дык хутка прыйду да цябе́ і зрушу сьве́тач твой з ме́сца ягонага, калі не пакаешся.
 
Памятай тады, дзе ўпаў, падыміся і вярніся да першых дзеяньняў. Інакш бо прыду да цябе і прыму твой сьвяцільнік, калі не навернешся.

Адно тое маеш, што ненавідзіш дзелы́ Мікалаітаў, якія й Я ненавіджу.
 
Але маеш тое за заслугу, што ненавідзіш Мікалаітаў, якіх і я ненавіджу.

Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора: хто пераможа, дам таму спажываці ад дрэва жыцьця, што пасярод раю Божага.
 
Хто мае вуха, няхай слухае, што кажа Дух касьцёлам: Пераможцу дам Я спажываць плод здрэва жыцьця, які знаходзіцца ў раі Бога майго.

І ангелу Сьмірнскае царквы́ напішы́: Вось што кажа Пе́ршы й Апошні, што быў паме́ршы і ажыў:
 
Вось што кажа Першы і Апошні, Каторы быў памёршы і жыве:

Ве́даю ўчынкі тваі і тугу й убожства (ты-ж багаты), ды ганьбаваньне ад тых, што называюць сябе́ Жыдамі й ня ёсьць, а ёсьць сынагога сатаны.
 
Знаю прыгнёт твой і беднасьць тваю, але ты багаты: ты зьняважаны тымі, якія называюць сябе жыдамі, а імі не з'яўляюцца, бо яны-сінагога шатана.

Ня бойся нічога, што маеш вы́цярпець. Вось, д’ябал маніцца кідаці спаміж вас, каб спакусіць; і зазна́еце гора дзе́сяць дзён. Будзь ве́рны да сьме́рці, і дам табе́ вянок жыцьця.
 
Нічога ня бойся з таго, што трэба табе перанесьці. Вось жа пашле некаторых з вас шатан у вязьніцу, каб вас выпрабаваць, і будзеце цярпець гора праз дзесяць дзён. Будзь верным аж да сьмерці, і дам табе карону жыцьця.

Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора: Хто пераможа, не дазна́е крыўды ад паўторнае сьме́рці.
 
Хто мае вуха, няхай слухае, што кажа Дух касьцёлам: Хто пераможа, другой сьмерці не сустрэне.

І ангелу царквы́, што ў Пэргаме, напішы: Вось што кажа Той, што ма́е ме́ч двусе́чны востры:
 
І Анёлу Касьцёла ў Пергаме напішы: Гэта кажа той, хто мае меч двухбаковавостры:

Ве́даю ўчынкі тваі, ды што жыве́ш там, дзе пасад сатаны, і дзяржы́ш імя Мае́ ды не адрокся ад ве́ры Мае́й у тыя дні, калі забіты быў у вас, дзе жыве́ сатана, ве́рны Мой сьве́дка Антыпа.
 
Знаю, дзе жывеш, дзе знаходзіцца сяліба шатана, і трымаеш імя маё, і не выракся ты маёй веры нават у тыя дні, калі ў вас, дзе пражывае шатан, быў па-зьверску забіты мой верны сьведка Антыпас.

Ды маю проці цябе́ няшмат, бо маеш тамака такіх, што дзяржа́цца навукі Валаама, які навучыў кінуць спакусу перад сынамі Ізраілявымі, каб е́лі жэртвы ідалавыя ды жылі ў блудзе.
 
Аднак, тое-сёе маю супраць цябе, бо маеш там тых, якія трымаюцца навукі Баалама, які вучыў Балака, каб спакушаў публічна сыноў Ізраілевых есьці ідалаахвярнае і займацца распустай.

Такжа маеш і ты такіх, што дзяржа́цца навукі Мікалаітаў, якую ненавіджу.
 
І ты маеш такіх, што трымаюцца навукі Мікалаітаў.

Пакайся: бо як не́, хутка прыйду да цябе́ і ваява́ціму з імі мячом вуснаў Маіх.
 
Дзеля таго навярніся, бо калі не, дык хутка прыйду да цябе і буду ваяваць з адступнікамі мячом вуснаў маіх.

Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора: Хто пераможа, дам таму спажываці ад манны ўкрытае і дам яму камень бе́лы й на ка́мені імя новае напісанае, якога ніхто ня ве́дае, толькі хто дастаў.
 
Хто мае вуха, няхай слухае, што кажа Дух Касьцёлам: Пераможцы дам манну таемную і дам яму белы камень, а на камені напісанае новае імя, якога ня знае ніхто, толькі той, хто атрымае яго.

І Ангелу царквы́ ў Тыаты́ры напішы: Вось што кажа Сын Божы, Які ма́е вочы Свае́, як полымя агністае, а ногі Яго да ме́дзі падобныя: .
 
І Анёлу Касьцёла ў Тыятыры напішы: Гэта вось кажа Сын Божы, які мае вочы быццам полымя агня, а ногі падобныя да бронзы.

Ве́даю ўчынкі тваі і любоў, і служэньне, і ве́ру, і цярплівасьць тваю, і ўчынкі тваі, ды што апошніх бале́й, чым пе́ршых.
 
Пазнаў я тваю дзейнасьць і веру, і міласьць тваю, і служэньне, і стойкасьць тваю, і дзеяньні твае апошнія больш шматлікія, чым раней.

Але маю крыху проці цябе́: бо дае́ш жанчыне Езаве́лі, што называе сябе́ прарочыцай, вучыць і баламуціць рабоў маіх, жыць распусна ды е́сьці жэртвы ідалавыя.
 
Аднак маю трохі супраць цябе, што дапускаеш дзейнічаць жанчыне Езабель, якая называе сябе прарочыцай, якая вучыць і зводзіць слугаў маіх, каб распутнічалі і спажывалі ахвяры для ідалаў.

І даў Я е́й час, каб пакаялася ў распусьце сваёй, ды не пакаялася.
 
І даў я ёй час на пакуты, але яна ня хоча за сваю распусту пакаяцца.

Вось я кідаю яе́ на ложак і палюбоўнікаў яе ў вялікую тугу́, калі не пакаюцца ў дзело́х сваіх.
 
Вось жа кіну яе ў пасьцель хворасьці, тых, што з ёй чужаложаць, у вялікае гора, хіба што пакутвалі б за праступкі свае.

І дзяце́й яе́ на сьме́рць заб’ю. І даве́даюцца ўсе́ цэрквы, што Я ёсьць разьве́дчык нутра й сэрца. І дам вам кожнаму паводле дзе́л вашых.
 
А дзяцей яе пакараю сьмерцю. І няхай усе касьцёлы пазнаюць, што я — Той, Каторы пранікае ныркі і сэрцы і даў кожнаму паводле дзейнасьці ягонай. Вам жа кажу

Вам-жа кажу ды рэшце Тыатырцаў, якія ня маюць гэтае навукі і якія не пазналі так-званых глыбіняў Сатаны́, што не ўзвалю на вас іншага цяжару,
 
і іншым, што знаходзяцца ў Тыятыры: тыя, каторыя не прызнаюць гэтае навукі і якія не пазналі, як кажуць "бяздоньняў шатанскіх," не нашлю на вас іншай цяжкасьці,

адно тое, што маеце, дзяржы́це, ажно пакуль ня прыду.
 
апроч той, якую маеце; трымайцеся, пакуль да вас прыйду.

І хто пераможа й пілнаваціме дзелы́ мае́ да канца, таму дам уладу над паганамі,
 
А хто пераможа і ўсьцеражэ аж да канца справы мае, таму дам уладу над народамі,

і будзе пасьвіць іх па́ліцай зяле́знай; як судзьдзе глінянае, пакрышацца яны, як і Я прыняў ад Айца Майго;
 
і валодаць будзе над імі жазлом жалезным, расьпіраючы іх, быццам посуд ганчарскі,

і дам яму зорку ранічную.
 
так, як і я атрымаў ад Айца майго, і я дам яму раньнюю зорку.

Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.
 
Хто мае вуха, няхай слухае, што кажа Дух касьцёлам.