Марка 16 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад В. Гадлеўскага
І, калі прыйшла субота, Марыя Магдаліна і Марыя Якавава і Салямэя купілі пахнíдлаў, каб пайсьці памазаць Яго.
І калі прайшла субота, Марыя Магдалена і Марыя Якубава і Саламея купілі пахнідлаў, каб пайшоўшы намасьціць Езуса.
І дужа рана, у пе́ршы дзе́нь ты́дня, прыходзяць да магілы на ўсходзе сонца.
І вельмі рана ў першы дзень тыдня прыйшлі да гробу ўжо па ўсходзе сонца.
І гаварылі між сабою: хто адваліць нам камень ад дзьве́раў магілы?
І гаварылі паміж сабою: Хто нам адваліць камень ад уваходу ў гроб?
І, гля́нуўшы, бачаць камень адва́лены, а быў ён надта вялікі.
І глянуўшы, убачылі адвалены камень; бо быў ён надта вялікі.
І, увайшоўшы ў магілу, убачылі дзяцюка́, се́дзячы з правага боку й адзе́тага ў бе́лую шату. І спалохаліся.
І ўвайшоўшы ў гроб, увідзелі маладзяна, сядзячага па правай старане, адзетага ў белую вопратку і астаўпянелі.
Ён жа кажа ім: Не палохайцеся! Шукаеце Ісуса Назарэя, расыіятага на крыжу? Ён уваскрос; Яго няма тут. Вось ме́сца, дзе́ палажылі Яго.
Ён сказаў ім: Ня бойцеся. Вы шукаеце Езуса Назарэнскага, укрыжаванага; ён ускрос, няма яго тут. Вось мейсца, дзе яго палажылі!
Дык ідзе́це, скажэце вучням Ягоным і Пятру, што йдзе перад вамі ў Галіле́ю; там Яго паба́чыце, як сказаў вам.
Але ідзеце, скажэце вучням ягоным і Пятру, што ідзе перад вамі ў Галілею; там яго ўбачыце, як сказаў вам.
І, выйшаўшы, пабе́глі ад магілы; і зьняла іх дрыготка, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.
Яны-ж выйшаўшы, уцяклі ад гробу, бо напала на іх дрыжаньне і страх; і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.
Уваскро́сшы-ж ра́ніцаю ў пе́ршы дзе́нь тыдня, Ісус паказаўся сьпярша Марыі Магдаліне, з якое вы́гнаў се́м дэманаў.
А ўскросшы рана ў першы дзень тыдня, зьявіўся сьпярша Марыі Магдалене, з каторай выгнаў сем д’яблаў.
Яна, пайшоўшы, абвясьціла тым, што былі з Ім, ды плакалі й галасілі.
Яна пайшоўшы, паведаміла тых, што з ім былі, сумных і плачучых.
І яны, пачуўшы, што Ён жыве́ й быў ба́чаны ёю, не паве́рылі.
Яны-ж, пачуўшы, што жыве і быў бачаны ёю, не паверылі.
Пасьля гэтага паказаўся ў іншым вы́глядзе двум із іх у дарозе, як ішлі ў вёску.
Пасьля-ж гэтага паказаўся ў іншым выглядзе двум з іх ідучым, калі яны ішлі ў сяло.
І тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі ўсім іншым, але й ім не паве́рылі.
А яны, прыйшоўшы, паведамілі другіх, і ім не паверылі.
Урэшце паказаўся самым адзінаццацём, як спачывалі за сталом, і кары́ў іх за няве́ру й жорсткасьць сэрца, што не паве́рылі ба́чыўшым Яго ўваскро́сшага.
Урэшце, зьявіўся гэным адзінаццацём, як сядзелі за сталом і выгаварваў недаверства іх і закамянеласьць сэрца, што ня верылі тым, каторыя відзелі яго ўскросшым.
І сказаў ім: ідзе́це па ўсім сьве́це і абвяшчайце Эвангельле ўсякаму стварэньню.
І сказаў ім: Ідучы на ўвесь сьвет абвяшчайце эванэлію ўсяму стварэньню.
Хто паве́рыць і ахры́сьціцца, спасён будзе; хто-ж не паве́рыць, засу́джаны будзе.
Хто ўверыць і ахрысьціцца, будзе збаўлены, а хто ня ўверыць, будзе асуджаны.
А паве́рыўшым будуць гэткія знаме́ньні: íмем Маім дэманаў выганя́цімуць, новымі мовамі гавары́ць будуць;
А за тымі, што ўвераць, будуць ісьці такія знакі: У імя маё будуць выганяць д’яблаў, будуць гаварыць новымі мовамі:
зьме́яў браць будуць, ды хоць бы штось сьмяро́тнае вы́пілі, не пашко́дзе ім; паложаць рукі на хворых, дык здаровымі будуць.
вужоў будуць браць і хоць-бы што сьмяротнае пілі, не пашкодзіць ім; на хворых рукі ўзложаць, і будуць мецца добра.
Госпад жа пасьля гутаркі з імі ўзьнёсся на не́ба і се́ў напра́ва ад Бога.
А Пан Езус, пасьля таго як гаварыў да іх, узяты ёсьць у неба і сядзіць праваруч Бога.
Яны-ж, вы́йшаўшы, прапаве́дывалі ўсюды з дапамогай Госпада, сцьвярджа́ўшага ўсьле́д слова іхняе знаме́ньнямі. Амін.
Яны-ж пайшоўшы абвяшчалі ўсюды, а Пан памагаў і ўцьвярджаў мову знакамі, якія ішлі ўсьлед за імі.