Да Габрэяў 8 разьдзел
Пасланьне да Габрэяў
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Антонія Бокуна
Галоўнае ж тое, пра што кажам, вось што: мы маем такога Першасвятара, Які сеў праваруч трона Велічы на нябёсах;
А галоўнае ў тым, што сказана, тое, што мы маем Першасьвятара, Які сеў праваруч пасаду велічы ў небе,
Ён Слуга свяцілішча іскініі сапраўднай, якую паставіў Госпад, а не чалавек.
[і ёсьць] служыцель Сьвятыні і праўдзівага Намёту, пастаўленага Госпадам, а не чалавекам.
Бо кожны першасвятар ставіцца, каб прыносіць дары і ахвяры; таму трэба, каб і ў Яго было, што прынесці.
Бо кожны першасьвятар стаўляецца на тое, каб прыносіць дары́ і ахвяры; таму трэба, каб і Гэты меў нешта, што прынесьці.
Так што, калі б Ён быў на зямлі, Ён не быў бы святаром, бо ёсць тыя, што прыносяць дары паводле закона,
Бо калі б Ён быў на зямлі, ня быў бы сьвятаром, [бо] ёсьць сьвятары, якія паводле Закону прыносяць дары́,
якія служаць вобразу і ценю нябеснага, як было абвешчана Маісею, калі ён меўся дакончыць скінію; бо «Глядзі, — сказаў Ён, — зрабі ўсё паводле ўзору, паказанаму табе на гары».
якія служаць прыкладу і ценю [рэчаў] нябесных, як атрымаў слова Майсей, калі меўся зрабіць намёт: «Глядзі, — прамовіў Ён, — зрабі ўсё паводле вобразу, які паказаны табе на гары».
Цяпер жа Ён атрымаў найвыдатнейшае служэнне, паколькі Ён і Пасрэднік лепшага запавету, які ўзаконены на лепшых абяцаннях.
А цяпер Ён атрымаў служэньне тым слаўнейшае, чым лепшага Ён пасярэднік запавету, які ўзаконены на лепшых абяцаньнях.
Бо калі б той першы запавет быў беззаганны, то не шукалася б месца другому.
Бо калі б той першы быў без заганы, не шукалася б месца для другога.
Бо, дакараючы іх, Ён кажа: «Вось надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я заключу новы Запавет з домам Ізраіля і здомам Іуды
Бо, вінавацячы іх, кажа: «Вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я зраблю з домам Ізраіля і з домам Юды новы запавет,
не паводле таго запавету, які Я зрабіў з іх бацькамі ў дзень, калі Я ўзяў іх за руку, каб вывесці іх з егіпецкай зямлі, бо яны не засталіся ў Маім запавеце, і Я перастаў рупіцца пра іх, — кажа Госпад, —
не паводле запавету, які Я зрабіў з бацька́мі іх у дзень, калі ўзяў іх рукою Маёю, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпту, бо яны ня вытрывалі ў запавеце Маім, і Я занядбаў іх, — кажа Госпад.
таму што вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасля тых дзён, — кажа Госпад, — Я ўкладу Мае законы ў іх розум, і на іх сэрцах напішу іх, і Я буду ім Богам, а яны будуць Мне народам.
Вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля тых дзён, — кажа Госпад, — даючы законы Мае́ ў думкі іхнія, напішу іх і на сэрцах іхніх, і буду ім Богам, а яны Мне будуць народам.
І яны не будуць вучыць кожны свайго грамадзяніна4, і кожны свайго брата, кажучы: «Пазнай Госпада», бо ўсе будуць ведаць Мяне ад малога да вялікага між іх,
І ня будзе вучы́ць кожны бліжняга свайго і кожны брата свайго, кажучы: “Пазнай Госпада”, бо ўсе, ад малога іхняга да вялікага іхняга, будуць ведаць Мяне.
бо Я буду літасцівы да іх няправеднасцей, і іх грахоў [і іх беззаконняў] Я не ўспомню больш».
Бо міласьцівы буду да няправеднасьцяў іхніх, і грахоў іхніх і беззаконьняў іхніх больш не ўзгадаю».
Кажучы: «Новы запавет», Ён паказаў састарэласць першага; а што парахнее і старэе — тое блізка да знікнення.
Калі кажа “новы”, учыніў старым першы; а тое, што старэе і здаўніваецца, блізкае, каб шчэзнуць.