Да Каласянаў 3 разьдзел
Пасланьне да Каласянаў
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Дык калі вы былі ўваскрэшаны разам з Хрыстом, шукайце таго, што ўгары, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога;
Дык, калі вы ўскрэсьлі з Хрыстусам, шукайце таго, што ўгары ёсьць, дзе Хрыстус сядзіць праваруч Бога,
думайце аб тым, што ўгары, не аб тым, што на зямлі.
рупіцеся пра тое, што ўзьнебнае, а не пра зямное,
Бо вы памерлі, і ваша жыццё схавана з Хрыстом у Богу;
бо вы памёршыя, і жыцьцё ваша з Хрыстусам у Богу.
калі з’явіцца Хрыстос, ваша жыццё, тады з’явіцеся і вы з Ім у славе.
Калі Хрыстус пакажацца, аб'явіцца жыцьцё ваша, тады і пакажацеся з Ім у хвале.
Дык умярцвіце [вашы] члены, што на зямлі: распусту, нечысціню, юр, ліхую пажадлівасцьі хцівасць, якая ёсць ідалапаклонства.
Авалодвайце тады членамі цела вашага, усьмярчайце похаці зямныя: распусту, нячыстасьць, любежнасьць, ліхія поцягі і сквапнасьць, якая з'яўляецца ідалапаклонствам,
з-за якіх прыходзіць гнеў Божы на сыноў непакорлівасці.
праз іх надыходзіць гнеў Божы на дзяцей недаверства,
У чым і вы калісьці хадзілі, як жылі ў гэтым3;
у якіх і вы калісьці прападалі, калі былі між іx.
але цяпер і вы адкладзіце ўсё гэта: гнеў, раз’юшанасць, злосць, зневажанне, брыдкаслоўе з вашых вуснаў;
Але цяпер і вы адкіньце ўсё гэта: гнеў, мсьцівасьць, злосьць, блюзьнерства і паганую гаворку з вуснаў вашых.
не хлусіце адзін аднаму, зняўшы з сябе старога чалавека з яго ўчынкамі
Не лжыце адны адным, зьдзеўшы з сябе старога чалавека з яго дзейнасьцямі,
і адзеўшыся ў новага чалавека, які абнаўляецца ў пазнанне паводле вобраза Таго, Хто стварыў яго,
а прыадзеўшыся ў новага, які ўсьцяж аднаўляецца на пазнаньне па ўзору Таго, які яго стварыў.
дзе няма эліна і іудзея, абразання і неабразання, варвара, скіфа, раба, свабоднага, а ўсё і ва ўсім — Хрыстос.
Дзе ўжо няма паганца, ані жыда абрэзанага ці не абрэзанага, дзікара і сцыта, вольнага і нявольніка, але ўсё ва ўсім Хрыстус.
Дык апраніцеся, як выбранцы Божыя — святыя і ўлюбёныя — у міласэрнасць, дабрыню, пакорамудрасць, лагоднасць, доўгацярплівасць,
Дык адзеньцеся вы як выбраньнікі Божыя, сьвятыя і ўмілаваныя ў сэрца спагаднае, у ласкавасьць, у пакорлівасьць, скромнасьць (сьціпласьць), цярплівасьць,
падтрымліваючы адзін аднаго і выбачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае скаргу; як і Госпад4 дараваў вам, так і вы даруйце.
сьцярпіце адны адных, адпускайцеся адны адным (прабачайце), як і Госпад адпусьціўся (дараваў) вам, так і вы.
А па-над усім гэтым апраніцесяў любоў, якая — сувязь дасканаласці.
А над усё міласьць майце, якая ёсць асновай (вузлом) дасканаласьці.
І няхай мір Хрыста5 гаспадарыць увашых сэрцах, у які вы былі і пакліканы ў адным целе; і будзьце ўдзячныя.
А супакой Хрыстовы, да якога і вы пакліканы ў адмым целе, хай радуецца ў сэрцах вашых. Будзьце ўдзячныя.
Няхай слова Хрыстова багата жыве ў вас ва ўсёй мудрасці, навучайце і настаўляйце адзін аднаго псалмамі, гімнамі, духоўнымі песнямі, у ласцы спяваючы ў вашых сэрцах Богу6;
Хай шчодра праяўляецца ў вас Слова Божае, каб з усёю мудрасьцю адны адных навучалі і напаміналі ды каб з ласкаю ў сэрцах вашых сьпявалі вы Богу псальмы, гімны і духоўныя песьні.
І ўсё, што вы робіце словам ці ўчынкам, усё рабіце ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу Бацьку.
Усё што ня робіце словам ці дзеяньнем, усё ў імя Госпада Езуса Хрыстуса, дзякуючы праз Яго Богу Айцу.
Жонкі, падпарадкуйцеся [сваім] мужам, як належыць у Госпадзе.
Жоны (жонкі) будзьце паслухмянымі мужам, як належыцца ў Госпадзе.
Мужы, кахайце [сваіх] жонак і не будзьце суровыя да іх.
Мужы, любіце жонак вашых і ня будзьце для іх суровымі.
Дзеці, слухайцеся бацькоў ва ўсім, бо гэта даспадобы Госпаду.
Дзеці, слухайце бацькоў у ва ўсім, бо гэта падабаецца Богу.
Бацькі, не раздражняйце вашых дзяцей, каб яны не заняпалі духам.
Бацькі, не ўдражняйце дзяцей вашых, каб ня сталіся маладушнымі (каб не адчувалі крыўды).
Рабы, слухайцеся ва ўсім цялесных гаспадароў, нез паказной паслужлівасцю, як тыя, хто дагаджаюць людзям, а ў шчырасці сэрца, баючыся Госпада.
Нявольнікі, слухайце ў ва ўсім гаспадароў дачасных, не для вока служачы, каб людзям падабацца, але ў прастаце сэрца (з боязі Бога).
Што ні рабілі б вы, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,
Што ня робіце, ад душы (шчыра) рабіце, як Богу, а ня людзям,
ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ва ўзнагароду спадчыну, бо Вы служыце Госпаду Хрысту:
ведаючы, што ў Госпада атрымаеце ў адплату насьледства, бо вы служыце Госпаду Хрыстусу.
бо той, хто робіць няправедна, атрымае тое, што зрабіў няправедна, у Яго няма аглядак на асобы.
Хто крыўдзіць, атрымае тое, на што заслужыў, бо ў Бога няма розьніц між людзьмі.