Да Каласянаў 1 разьдзел

Пасланьне да Каласянаў
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Чарняўскага — арыгінал

 
 

Павел, з волі Божай Апостал Хрыста Ісуса, і Цімафей, брат, —
 
Павал, з волі Божай Апостал Езуса Хрыстуса і Цімафей брат.

святым і верным у Хрысце [Ісусе] братам, што ў Калосах: ласка вам і мір ад Бога, нашага Бацькі, [і Госпада Ісуса Хрыста].
 
Сьвятым і веруючым братам у Хрысьце Езусе, пражываючым у Калоссах. Ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Езуса Хрыстуса.

Дзякуем Богу і Бацьку Госпада нашага Ісуса Хрыста, заўсёды молячыся аб вас,
 
Дзякуем Богу і Айцу Госпада нашага Езуса Хрыстуса заўсёды, молячыся за вас і

пачуўшы пра вашую веру ў Хрыста Ісуса і пра любоў, якую вы маеце да ўсіх святых
 
чуючы пра веру вашу ў Хрыстуса Езуса і пра любоў, якую маеце да ўсіх сьвятых,

праз надзею, падрыхтаваную вам на нябёсах, аб якой вы чулі раней у слове праўды дабравесця,
 
дзеля надзеі, што запэўнена вам у небе. Аб ёй чулі вы ў слове праўды — Эвангеліі.

якое дайшло да вас; як і ва ўсім свеце, яно жыве, прыносячы плод і ўзрастаючы, як і ў вас з таго дня, як вы пачулі і пазналі ласку Божую ў праўдзе,
 
Яна дайшла да вас, як і разышлася па ўсім сьвеце і дае плады, і расьце, як і ў вас ад таго дня, у якім вы яе пачулі ды пазналі ласку Божую ў праўдзе,

як навучыліся ад Эпафраса, нашага ўлюбёнага супрацоўніка, які ёсць верны слуга Хрыста для вас;
 
як вас павучыў Эпафрас, сябра наш найдаражэйшы. Ён верны для вас слуга Езуса Хрыстуса,

які і паведаміў нам пра вашу любоў у Духу.
 
ён таксама расказаў нам пра духовую вашую міласьць.

Таму і мы з таго дня, як пачулі пра гэта, не перастаём маліцца за вас і прасіць, каб вы напоўніліся пазнаннем Яго волі ва ўсёй мудрасці і духоўным разуменні,
 
Таму і мы ад таго дня, у якім гэта пачулі, не перастаём за вас маліцца і ўпрошваць Бога, каб уразумеліся пазнаньнем волі Ягонай у ва ўсякай мудрасьці і духовым разуменьні, і каб

каб пражыць годна Госпада, ва ўсім дагаджаючы Яму, прыносячы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнанні Бога,
 
вялі сябе дастойна Бога ў ва ўсім Яму прыпадобваючыся, карысна ва ўсім працуючы (прыносячы плод у кожным добрым дзеяньні) і дасканалячыся ў глыбейшым пазнаньні Бога,

узмацняючыся ўсёю сілай праз магутнасць Яго славы для ўсялякай стойкасці і доўгацярплівасці з радасцю,
 
дужэючы ў кожнай чэснасьці паводле магчымасьці сьвятла ягонага, у ва ўсякай цярплівасьці і велікадушшы.

дзякуючы [Богу і] Бацьку, што зрабіў нас здольнымі1 ўдзельнічаць у долі святых у святле;
 
3 радасьцю дзякуйма Богу Айцу, які ўчыніў нас дастойнымі ўдзельнічаць у шчасьлівасьці сьвятых, у сьвятле.

Які выбавіў нас ад улады цемры і перанёс у царства Сына Сваёй любові,
 
Ён вырваў нас з улады цемры і перанёс нас да Сына, каралеўства міласьці Ягонай.

у Якім мы маем выкуп [праз Яго кроў], дараванне грахоў;
 
У ім атрымалі мы збаўленьне праз Ягоную кроў і адпушчэньне грахоў.

Які ёсць вобраз нябачнага Бога, Першародны кожнага стварэння;
 
Ён /Хрыстус/ з'яўляецца адабражэньнем нябачнага Бога, гэта першынец усяго створанага,

таму што ў Ім былостворана ўсё: на нябёсах і на зямлі, бачнае і нябачнае: ці троны, ці панаванні, ці начальствы, ці ўлады — усё праз Яго і дзеля Яго створана;
 
бо на Ім асноўваецца ўсё, што ёсьць у небе і што на зямлі відомае і невідомае, ці то трон, ці то валадарствы, ці вярхоўнасьці, ці валоданьні: усё Ім і ў Ім створана.

і Ён ёсць перад усім, і ўсё існуе ў Ім,
 
І Ён ёсьць перад усімі, і ўсё ў Ім бытуе.

і Ён ёсць Галава Цела — царквы; Ён пачатак, Першародны з мёртвых, каб ва ўсім Ён меў першынство,
 
І Ён — Галава, цела Касьцёла. Ён — пачатак. Ён — першынец з ускросшых, каб у ва ўсім Ён быў першыствуючым,

таму што было патрэбна Богу, каб у Ім пасялілася ўся паўната
 
бо спадабалася Богу, каб у Ім прабывала ўсякая паўната і

і каб праз Яго прымірыць з Сабою ўсё, усталяваўшы мір Крывёю Яго крыжа — праз Яго — як тое, што на зямлі, так і тое, што ў нябёсах.
 
каб праз Яго усё пагадзіць (прымірыць) з сабою, ці што на зямлі, ці што ў небе ёсьць, зьміраючы кроўю крыжа Ягонага.

І вас, што былі некалі адчужанымі і ворагамі ў розуме з-за ліхіх учынкаў,
 
І вас, калісьці ачужэлых і ворагаў дэеля грахоў,

Ён цяпер прымірыў у чалавечым Яго целе праз смерць, каб паставіць вас святымі, беззаганнымі і бездакорнымі перад Сабою,
 
цяпер прымірыў у целе, сьмерцю цела свайго, каб бачыць вас перад сабою сьвятымі, беззаганнымі і бездакорнымі,

калі ж вы сапраўды застаяцеся ў веры цвёрда і непарушна і не адступаеце ад надзеі дабравесця, якое вы чулі, якое было абвешчана ўсялякаму стварэнню пад небам, слугою якога зрабіўся я, Павел.
 
калі толькі застаніцёся моцнымі верай, стойкімі і цьвёрдымі надзеяй згодна Евангеліі, якой, як вы чулі, што апавешчана было ўсяму сьвету, я Павал стаўся слугою.

Цяпер я радуюся ў [маіх] пакутах за вас і дапаўняю нястачу скрухаў Хрыстовых у маім целе за Яго Цела, якое ёсць Царква,
 
Цяпер цешуся я з пакутваньняў за вас і дапаўняю тое, чаго нестае Хрыстовым мукам, на сваім целе за цела Ягонае, якім ёсьць Касьцёл.

слугою якой я зрабіўся паводле домакіравання Божага, дадзенага мне для вас, каб завяршыць слова Божае,
 
Я стаўся Ягоным слугою за пастановай Божай, дадзенай мне адносна вас, каб я выясьніў паўней слова Божае:

таямніцу, схаваную ад вякоў і пакаленняў; а цяпер адкрытую Яго святым,
 
тайніцу, схаваную ад вякоў і пакаленьняў, а якая цяпер стала адкрытай Ягоным сьвятым,

якім Бог захацеў адкрыць, якоеёсць багацце славы гэтай таямніцы сярод язычнікаў, якаяёсць Хрыстос у вас — надзея славы;
 
якім захацеў Бог выявіць багацьці хвалы гэтае тайніцы адносна паганаў Гэтай таямніцай ёсьць Хрыстус між вамі як надзея хвалы.

Якога мыабвяшчаем, настаўляючы на розум кожнага чалавекаі навучаючы кожнага чалавека ва ўсёй мудрасці, каб прадставіць кожнага чалавека дасканалым у Хрысце [Ісусе],
 
Яго апавяшчаем мы, настаўляючы кожнага, і вучачы кожнага чалавека ў ва ўсякай мудрасьці, каб зрабіць кожнага чалавека дасканалым у Хрыстусе Езусе,

дзеля таго я і працую, змагаючыся Яго сілаю, якая магутна дзейнічае ўва мне.
 
дзеля гэтага і труджуся, ваюючы пры Яго дапамозе, якою Ён сільна ў ва мне дзейнічае.