2 Яна 1 разьдзел
Другое пасланьне Яна
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Старэйшына — выбранай гаспадырыні і яе дзецям, якіх я люблю ў праўдзе, і не толькі я, але і ўсе, хто ўведаў праўду,
Старшы выбранай пані і яе дзецям, якіх я люблю ў праўдзе, і ня толькі я сам, але ўсе, што пазналі праўду,
дзеля праўды, якая жыве ў нас і будзе з намі навекі.
дзеля праўды, што прабывае ў нас ды якая застаецца з намі ў вечнасьці.
Няхай будзе з намі1 ласка, літасць, мір ад Бога Бацькі і ад [Госпада] Ісуса Хрыста, Сына Бацькі, у праўдзе і ў любові!
Ласка, міласэрдзе і супакой ад Бога Айца і ад Езуса Хрыста, Сына Айца, хай будзе з намі ў праўдзе і любові.
Я вельмі ўзрадаваўся, што між тваіх дзяцей знайшоў тых, якія ходзяць у праўдзе, як мы атрымалі запаведзь ад Бацькі.
Я быў вельмі рады, што сярод дзяцей тваіх знайшоў такіх, што жывуць у праўдзе, , як мы атрымалі прыказаньне ад Айца.
І цяпер прашу цябе, гаспадарыня — не як новую запаведзь пішучы табе, а тую, якую мы мелі ад пачатку, — каб мы любілі адзін аднаго.
І цяпер прашу цябе, пані, не як новае прыказаньне пішучы табе, але як тое, што мелі мы ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго.
І гэта ёсць любоў: каб мы жылі паводле Яго запаведзяў; гэта ёсць запаведзь, як вы чулі ад пачатку, каб вы паводле яе жылі.
І тое ёсьць любоў, калі мы жылі паводле прыказаньняў Ягоных. Гэта такое праказаньне, якое вы чулі ад пачатку, каб у Ім хадзіць.
Бо многа ашуканцаў выйшла2 ў свет, тых, што не вызнаюць Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе. Такі чалавек ашуканец і антыхрыст.
Бо паявілася на сьвеце многа звадыяшаў, якія не выызнаюць, што Езус Хрыстос прыйшоў у целе (чалавечым); гэткі ёсьць звадыяш і антыхрыст.
Глядзіце за сабою, каб не страціць вам3 таго, над чым мы працавалі, а каб атрымаць поўную ўзнагароду.
Глядзіце самі на сябе, каб ня страцілі вы таго, што запрацавалі, але каб атрымалі заплату поўнасьцю.
Кожны, хто пераступае вучэнне Хрыста і не жыве ў ім, не мае Бога; хто жыве ў вучэнні [Хрыстовым], той мае і Бацьку і Сына.
Кожны, хто адступае ад навукі Хрыстовай і не трымаецца яе, ня мае Бога; а хто трымаецца гэтай навукі, той мае і Айца, і Сына.
Калі хто-небудзь прыходзіць да вас і не прыносіць гэтага вучэння, не прымайце яго ў дом і не кажыце яму: «Радавацца!»4
Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтае навукі, не прыймайце яго ў дом і не вітайце яго.
Бо той, хто кажа яму: «Радавацца!» — саўдзельнічае ў яго ліхіх учынках.
Бо хто яго вітае, стаецца саўдзельнікам яго злачынстваў.
Шмат маю пісаць вам, але не хачу пісаць на паперы чарніламі, а спадзяюся прыйсці да вас і пагаварыць з вуснаў у вусны, каб радасць наша была поўнаю.
Шмат маю я вам напісаць, але не хачу на паперы і атрамантам, бо спадзяюся, што да вас прыйду і асабіста з вамі пагавару, каб радасьць наша была поўнаю.
Вітаюць цябе дзеці тваёй выбранай сястры. [Амін].
Вітаюць цябе дзеці сястры тваёй выбранай.