Юда 1 разьдзел
Пасланьне Юды
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Іуда, раб Ісуса Хрыста і брат Іякава, — пакліканым, улюбёным1 у Бога Бацьку і захаваным Ісусам Хрыстом:
Юда, слуга Езуса Хрыста, брат Якуба, — тым, што пакліканы, умілаваныя ў Богу Айцу і захаваныя для Езуса Хрыста:
міласць вам, і мір, і любоў няхай памножыцца.
Хай вашым удзелам будзе міласэрдзе і супакой, і міласьць.
Улюбёныя, прыкладаючы ўсю стараннасць, каб пісаць вам пра наша агульнае выратаванне, я палічыў неабходным напісаць вам, заклікаючы вас змагацца за веру, раз назаўсёды перададзеную святым.
Дарагія, я вельмі хацеў вам напісаць пра супольнае наша збаўленьне і лічу неабходным захаваць вас да барацьбы за веру адзін раз усім часам дадзеным сьвятым.
Бо пракраліся некаторыя людзі, якія здаўна загадзя запісаны на гэты суд; бязбожныя людзі, што перакручваюць ласку нашага Бога ў распусту і выракаюцца адзінага Ўладара [Бога] і Госпада Ісуса Хрыста.
Улезьлі бо да вас нейкія людзі, якія ўжо даўно запісаны на гэты суд (асуджэньне): бязбожныя, каторыя ласку Бога нашага замяняюць на распусту, а нават адракаюцца ад адзінага Уладара і Госпадаа нашага Езуса Хрыста.
Але я хачу нагадаць вам, хоць вы самі ўсё ведаеце, што Госпад, выратаваўшы аднойчы народ з егіпецкай зямлі, другі раз знішчыў тых, хто не паверыў;
Хачу вам прыпомніць, хоць вы ўсё гэта ведаеце, што Госпад найперш вызваліў (асвабадзіў) народ з зямлі Эгіпецкай, а пасьля выгубіў тых, што ня верылі.
і анёлаў, што не захавалі сваёй годнасці, а пакінулі ўласнае жыллё, Ён ахоўвае ў вечных путах пад цемраю на суд вялікага дня;
Ангелаў жа, тых, што зьбераглі сваёй дастойнасьці, але пакінулі сваё жыльлё, зьвязаных павяковымі путамі затрымаў у цемрадзі (цемры) да вялікага суднага дня,
як Садом і Гамора і навакольныя гарады, якія гэткім чынам аддаліся распусце і пайшлі за іншым целам, пастаўлены як прыклад, падпаўшы пад пакаранне вечнага агню.
як Садома і Гамора і суседнія гарады — падобным спосабам як яны — аддаліся кінуліся распусьце і страсьці чужога цела — застаюцца прыкладам, церпячы кару вечнага агня.
Аднак падобна і гэтыя летуценнікі, аддаючыся мроям у сне, апаганьваюць цела, адкідваюць уладарства, блюзнераць супроць нябеснай славы.
Падобна і тыя прарокі са сноў паганяць цела, зьневажаюць валаданьне — Госпада дні блюзьняць на "хвалы".
А Архангел Міхаіл, калі разбіраўся з д’яблам і спрачаўся пра Маісеева цела, не адважыўся выказаць зняважлівага прысуду супроць яго, а сказаў: «Няхай забароніць табе Госпад».
Калі Арханёл Міхал спорыў і д'яблам пра цела Майсея, ня сьмеў кінуць зьневажлівага асуджэньня, але сказаў: "Хай Госпад цябе пакарае".
А гэтыя ўсё тое, чаго не ведаюць, зневажаюць; а ўсё, што з прыроды ведаюць, як неразумныя жывёліны, тым губяць сябе.
Яны блязгуваюць на тое, чаго ня ведаюць, хоць натуральна пазнаецца як неразумныя жывёліны ды гэтым сябе паганяюць (псуюць).
Бяда ім, бо яны пайшлі Каінавай дарогаю, паддаліся падману, як Валаам за ўзнагароду, і ў бунце, як Карэй, загінулі.
Гора вам, бо пайшлі вы дарогай Каёна і паддаліся абману (ашуканству) Балаама за заплату, а ў бунце Кярэя папрадавалі.
Гэтыя людзі — падводныя рыфы на вашых вячэрах любові: банкетуюць разам з вамі без страху, пасуць саміх сябе; яны бязводныя воблакі, ветрам гнаныя; восеньскія дрэвы, бясплодныя, двойчы памерлыя, вырваныя з коранем;
А іншыя на вашых вячэрах любові агапах (літургічных багаслужэньнях) балююць з вамі, без страха раз'ядаюцца: гэта воблакі без вады ветрам ганяныя, гэта дрэвы асеньнія бясплодныя, два разы мёртвыя — выкарчаваньня.
раз’юшаныя марскія хвалі, што пеняцца сваімі гнюснасцямі; блуклівыя зоркі, для якіх захаваны змрок цемры навекі.
Гэта ўзбураныя віры марскія (на моры), што выпеньваюць сваю бязсаромнасьць, гэта блудзячыя зоркі (блудзяць) для каторых непраніклівыя цемрадзі навек празначаны.
І Гэнох, сёмы ад Адама, таксама прарочыў пра іх, кажучы: «Вось прыйшоў Госпад з мірыядамі Сваіх святых [Анёлаў],
Вось жа пра іх праракаваў сёмы па Адаме (патрыярха) Гэнох, кажучы: "Вось жа прыйшоў Госпад з міріядамі Сваіх сьвятых",
каб зрабіць суд над усімі і выкрыць усіх бязбожных ва ўсіх бязбожных учынках, якія яны натварылі ў бязбожжы, і ва ўсіх жорсткіх словах, якія бязбожныя грэшнікі сказалі супроць Яго».
каб учыніць суд (судзіць), над усімі ды пакараць усіх бязбожнікаў за ўсе іхнія бязбожныя злачынствы, у якіх уяўлялася іхняя бязбогасьць, пакараць за ўсе блявузгі супраць Яго, якія казалі бязбожныя грэшнікі".
Гэта бурклівыя цынікі, якія ідуць усё далей паводле сваіх пажадлівасцяў; а вусны іх кажуць высакапарнасці: яны ліслівяць людзям дзеля выгады.
Яны наракаюць (мармочуць) і жаляцца на свой лёс, долю, хоць патураюць сваім страсьцям (сваім змыгам), ды вуснамі блявузгаюць і з прычыны карысьці патураюць асобам, людзям
Але вы, улюбёныя, успомніце2 словы, сказаныя раней Апосталамі нашага Госпада Ісуса Хрыста,
Вы ж, дарагія, мейце ў памяці словы, высказаны Апосталамі Госпада нашага Езуса Хрыста,
што яны казалі вам: «У апошні час будуць глумліўцы, што ідуць усё далей паводле ўласных пажадлівасцяў бязбожжа».
калі яны казалі вам: "У апошні час паявяцца крывадушнікі, каторыя будуць вясьці сябе па бязбожных страсьцях (змысловасьці)".
Гэта тыя, хто робіць падзелы, пажадлівыя, што не маюць духа.
Яны жывуць жывёлы ня маючыя Духа.
Але вы, улюбёныя, ствараючы сябе на вашай найсвяцейшай веры, молячыся ў Святым Духу,
Вы ж, даражэнькія, грунтуючыся на веры вашай найсьвяцейшай — маліцеся ў Духу Сьвятым,
захоўвайце сябе ў Божай любові, чакаючы міласці нашага Госпада Ісуса Хрыста для вечнага жыцця.
ды ў міласьці Божай беражыце саміх сябе, чакаючы міласэрдзя Госпада нашага Езуса Хрыста — на жыцьцё вечнае.
І да адных будзьце літасцівыя — да тых, хто сумняваецца [адрозніваючы],
Тым, што сумняваюцца — будзьце міласэрнымі,
ратуйце, выхопліваючы з агню. Да іншых будзьце літасцівымі3 ў страху, гідзячыся нават адзення, заплямленага целам.
іх ратуйце, вырываючы з агня,іншых пашкадуйце з боязьзю, брыдзячыся нават спаганеным іхнім целам адзеньнем.
Але Таму, Хто можа захаваць вас ад спатыкнення і паставіць перад Сваёю славай беззаганнымі ў радасці,
А Таму вось, хто можа ўсьцерагчы вас ад падзеньня і паставіць незаганнымі і радаснымі на віду Сваёй хвалы,
Адзінаму [Мудраму] Богу, нашаму Збаўцу, праз Ісуса Хрыста, нашага Госпада — слава, веліч, сіла і ўлада раней за ўсе вякі, і цяпер, і на ўсе вякі, амін.
Адзінаму Богу Збаўцы нашаму праз Езуса Хрыста, Госпада нашага будзь хвала, веліч (маестат), магутнасьць ды ўлада перад усімі вякамі (спрадвечная) і цяпер і ў вякі вечныя. Амэн.