Дзеі 1 разьдзел
Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Першую кнігу я склаў, о Тэофіле, пра ўсё, што Ісус пачаў рабіць і чаму вучыць
Перш Тэофілю, пісаў я аб усім, што Езус рабіў і што навучаў ад пачатку.
аж да таго дня, калі Ён быў узнесены, даўшы праз Святога Духа наказы Апосталам, якіх Ён выбраў;
Аж да дня, у якім быў узяты ў неба, перш даўшы паручэньні праз Духа Сьвятога выбраным сабою Апосталам.
якім Ён і паказаў Сябе жывым, пасля Сваіх пакутаў, многімі бясспрэчнымі доказамі, на працягу сарака дзён з’яўляючыся ім і кажучы пра Царства Божае.
Па Сваёй сьмерці даў Ён ім многа доказаў, што Ён жыве. Праз сорак дзён паказваўся ім ды навучаў іх пра валадарства нябеснае.
І, сабраўшы іх, Ён загадаў ім не адлучацца ад Іерусаліма, а чакаць абяцанага Бацькам: Пра што вы чулі ад Мяне,
Аднойчы пры супольным пасілку загадаў ім не ўдаляцца з Ерузаліму, але чакаць абяцаньня Айца, "Аб якім гаварыў Я вам,
бо Іаан хрысціў вадою, вы ж праз некалькі гэтых дзён будзеце ахрышчаны Святым Духам.
што Ян хрысьціў вадою, а вось вы за некалькі дзён будзеце ахрышчаны Сьвятым Духам".
Дык тыя, што зышліся, пыталіся ў Яго, кажучы: Госпадзе, ці не ў гэты час Ты ўзнаўляеш царства Ізраілю?
Пыталіся ў Яго сабраўшыяся: "Госпадзе, ці ў гэты час вернеш каралеўства Ізраеля?"
Ён жа сказаў ім: Не вам ведаць часы ці абставіны, якія Бацька вызначыў Сваёю ўладаю,
Сказаў Ён ім: "Ня ваша справа знаць час і хвіліну, якія ўстанавіў Айцец Сваёй уладаю.
але вы атрымаеце сілу, калі Святы Дух зыдзе на вас, і вы будзеце Маімі сведкамі і ў Іерусаліме, і ва ўсёй Іудзеі, і ў Самарыі, і аж да краю зямлі.
Але калі атрымаеце моц сыйшоўшага на вас Духа Сьвятога, тады будзеце аба Мне сьведчыць у Ерузаліме, ва ўсёй Юдэі дый Самарыі і на скрай зямлі".
І, сказаўшы гэта, калі яны яшчэ бачылі Яго, Ён быў узняты, і воблака забрала Яго ад іх вачэй.
А калі гэта сказаў, на вачах іхніх, падняўся ў высь і воблака скрыла Яго ад іх вачэй.
І калі яны пільна ўглядаліся ў неба, як Ён узыходзіў, і вось, сталі пры іх у белых шатах два чалавекі,
Калі яны так углядаліся, на Яго, падымаючагася ў неба, вось жа два мужы ў белых шатах станулі каля іх.
якія і сказалі: Мужы галілейскія, што вы стаіце, углядаючыся ў неба? Гэты Ісус, узнесены ад вас у неба, прыйдзе гэтак жа, як вы бачылі Яго, калі Ён узыходзіў у неба.
Яны сказалі: "Галілейцы, чаго стаіцё, углядаючыся ў неба? Гэты Езус, узяты ад вас у неба, так прыйдзе, як відзілі Яго ідучага ў неба".
Тады яны вярнуліся ў Іерусалім з гары, якая называецца Элеон і знаходзіцца паблізу Іерусаліма, адлеглая на суботні дзень хады1.
Затым вярнуліся яны з Аліўнай (Аліўкавай) гары, каторая каля Ерузаліма, разлічана на праходку ў шабат.
І калі яны ўвайшлі, то падняліся ў верхні пакой, дзе яны жылі: Пётр, Іаан, Іякаў2 і Андрэй, Філіп і Фама, Варфаламей і Матфей, Іякаў, сын Алфееў, Сіман Зілот і Іуда, брат Іякаваў.
Прыйшоўшы, сабраліся яны ў верхняй комнаце (сьвятліцы), дзе ўжо прабывалі Пётр і Ян (Ёан), Якуб і Андрэй, Філіп і Тамаш, Баўтарамей і Мэтэўш, Якуб Алфеяў сын і Сымон Зэлёт (Руплівы) дыў Юда Якубаў.
Усе яны аднадушна шчыравалі ў малітве [і прашэнні] разам з жанчынамі і з Марыям3, Ісусавай маці, і [з] Яго братамі.
Яны ўсе аднадушна, трывала маліліся разам з жанчынамі і маткаю Езуса ды Яго братамі.
І ў гэтыя дні Пётр, стаўшы пасярэдзіне братоў4, сказаў, (а была грамада людзей разам каля ста дваццаці):
У тыя дні (аднойчы), стануўшы пасярод братоў, там было сабраўшыся каля сто дваццаці чалавек, — Пётр сказаў:
Мужы браты, належала спраўдзіцца Пісанню, у якім Святы Дух наперад сказаў вуснамі Давідавымі пра Іуду, які зрабіўся павадыром для тых, хто схапіў Ісуса,
"Браты, каб споўнілася тое, што ў Пісаньні прадсказаў Дух Сьвяты вуснамі Давіда пра Юду, каторы быў правадніком тых, што ўзялі Езуса.
бо ён быў залічаны да нас і атрымаў жэрабя гэтага служэння.
Ён быў залічаны да нас і ён меў удзел у гэтым служэньні.
Дык ён набыў поле платаю за няправеднасць і, упаўшы ўніз галавою, лопнуў пасярэдзіне, і вываліся ўсе яго вантробы.
Ён вось атрымаў зямлю як заплату за злачынства, павесіўся, лопнуў папалам ды выплылі ўсе яго чэравы (нутро).
І гэта стала вядома ўсім жыхарам Іерусаліма, так што поле тое названа на іх уласнай гаворцы Акелдамах, гэта значыць «поле крыві».
Пра гэта даведаліся ўсе жыхары Ерузаліма, так што гэтае поле ў іхняй мове было названа Акальдэмах, значыць "поле крыві".
Бо напісана ў кнізе Псалмоў: «Няхай апусцее дом яго і няхай ніхто не жыве ў ім» і «пасаду яго няхай прыме іншы».
Дарэчы ў кнізе псальмаў напісана (Пс. 68:26): Хай яго панадворак будзе пустым ды хай ніхто на ім нежыве, дый: "Хай біскупства яго возьме хто іншы".
Дык трэба, каб з людзей, хто спадарожнічаў разам з намі ўвесь час, калі сярод нас уваходзіў і выходзіў Госпад Ісус,
Дык трэба каб адзін з гэтых мужоў, што з намі хадзізлі ўвесь час, пакуль Госпад Езус быў з намі,
пачынаючы ад Іаанавага хрышчэння да таго дня, калі Ён быў узнесены ад нас, — каб адзін з іх быў разам з намі сведка Яго ўваскрэсення.
пачынаючы ад Янавага хросту аж да дня ў каторым быў узяты ад нас, быў разам з намі сьведкам Ягонага ўваскрасеньня".
І паставілі двух: Іосіфа, якога звалі Варсавам, па мянушцы Юст, і Матфія.
І выставілі двух: Язэпа, называнага Барсабай. З мянушкай Справядлівы ды Мацея.
І, памаліўшыся, яны сказалі: Ты, Госпадзе, Сэрцазнаўца ўсіх, пакажы, каго Ты аднаго выбраў з гэтых двух,
У малітве прасілі: "Ты, Госпадзе, што знаеш (пранікаеш) усіх сэрцы, пакажы, каторга з гэтых двух выбраў.
каб ён прыняў месца5 гэтага служэння і Апостальства, ад якога адпаў Іуда, каб пайсці ў сваё месца.
Заняць месца паслугі апостальскай, з якога выбыў Юда, каб заняў належнае (сваё) месца".
І далі ім жэрабі. І выпала жэрабя на Матфія, і ён быў прылічаны да адзінаццаці Апосталаў.
Затым кінулі жэрабя і жэрабя пала на Мацея. Дык ён быў далучаны да адзінаццаці апосталаў.