Дзеі 17 разьдзел

Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Чарняўскага — арыгінал

 
 

І, прайшоўшы праз Амфіпаль і Апалонію, яны прыйшлі ў Фесалоніку, дзе была іудзейская сінагога.
 
Прайшлі праз Амфіполіс і прыбылі ў Тэсалёнікі, дзе жыды мелі сынагогу.

І Павел, як звычайна, увайшоў да іх і тры суботы гутарыў з імі на падставе Пісанняў,
 
Па звычаю сваім Павал наведаў іх і праз тры шабаты выясьніў ім Пісаньне.

адкрываючы і даводзячы, што Хрыстос павінен быў пакутаваць і ўваскрэснуць з мёртвых і што: Гэты Хрыстос ёсць Ісус, Якога я вам абвяшчаю.
 
Па Пісаньню выясьняў і даказваў, што Мэсія /Хрыстус/ мусіў цярпець і ўваскрэснуць з умёршых, ды што Езус,- аб каторым вам гавару /разсказваю/ ёсьць гэтым Мэсіям".

І некаторыя з іх пераканаліся і прымкнулі да Паўла і Сілы, гэтак жа як вялікае мноства набожных элінаў і нямала знатных жанчын.
 
Некаторыя з іх , ды вялікая колькасць грэкаў веручых і немала высокародных жанчын — уверыла і далучылася да Паўла і Сыляса.

Але іудзеі, [якія не паверылі], пазайздросціўшы і падабраўшы нейкіх ліхіх людзей з рыначнай плошчы, сабралі натоўп і ўзбунтавалі горад і, падступіўшы да Іясонавага дома, яны дамагаліся вывесці іх да народу;
 
Тады завідныя жыды, узяўшы з рынку /плошчы/ нягодных людзей, выклікалі забурэньне, падбурылі горад, знайшлі дом Язона, ды шукалі іх, каб паказаць народу.

але, не знайшоўшы іх, пацягнулі Іясона і некаторых братоў да гарадскіх начальнікаў, крычачы: Гэтыя людзі, што ўзбурылі ўвесь свет, прыйшлі і сюды;
 
Аднак не знайшлі іх, дык валаклі Язона ды некаторых братоў перад палітархаў, крычучы: "Гэта людзі, каторыя падбураюць увесь сьвет, прыйшлі таксама сюды.

і іх прыняў Іясон; і ўсе яны ідуць супроць пастановаў цэзара, кажучы, што ёсць другі цар, Ісус.
 
Язон іх прыняў. Яны ўсе выступаюць супраць дэкрэтаў Цэзара, заяўляючы, што ёсьць іншы кароль Езус."

І яны ўзбударажылі натоўп і гарадскіх начальнікаў, што слухалі гэта.
 
Такім чынам узбурылі яны грамады і палітархаў, каторыя гэта слухалі.

І, узяўшы заклад з Іясона і астатніх, яны адпусцілі іх.
 
Затым узяўшы паруку ад Язона і ад іншых пусцілі іх.

Браты ж адразу ўначы адаслалі Паўла і Сілу ў Верыю, і яны, прыбыўшы, пайшлі ў іудзейскую сінагогу.
 
Зараз жа ў начы браты выправілі Паўла і Сыляса у Бэрыю. Калі яны там прыбылі, пайшлі у жыдоўскую сынагогу /бажніцу/.

А гэтыя людзі былі больш адкрытыя, чым тыя, што ў Фесалоніцы; яны прынялі слова з усёй шчырасцю, штодня разбіраючы Пісанні, ці так гэта.
 
Гэтыя былі больш культурныя чым Тэсалонцы, прынялі навуку з усёю руплівасьцю ды што дзень разбіралі Пісаньне, ці так гэта маецца.

І шмат з іх уверавалі: і з паважаных элінскіх жанчын, і з мужчын нямала.
 
Многа з іх уверыла, а таксама высокародных грэчанак ды ня мала мужчынаў.

Але калі іудзеі з Фесалонікі даведаліся, што і ў Верыі Паўлам было абвешчана слова Божае, яны прыйшлі і туды, хвалюючы і бударажачы натоўпы.
 
Калі жыды з Тэсалёнікі даведаліся, што таксама ў Бэрыі Павал вясьціць слова Божае, прыбылі і туды, падбураючы грамады і выклікаючы забурэньні.

І тады браты адразу адаслалі Паўла, каб ён ішоў да мора, а Сіла і Цімафей засталіся там.
 
Тады браты безадкладна выправілі Паўла, каб ішоў ён аж да мора. Сыляс і Цімафей засталіся там.

І тыя, хто праводзіў Паўла, давялі [яго] да Афінаў, і, атрымаўшы загад для Сілы і Цімафея, каб тыя, як мага хутчэй прыйшлі да яго, пайшлі.
 
Тыя, што праводзілі Паўла, завялі яго аж у Антэны ды вярнуліся, атрымаўшы ад яго загад Сылясу Цімафею, каб чым хутчэй прыйшлі да яго.

І пакуль Павел чакаў іх у Афінах, яго дух раздражняўся ў ім, калі ён бачыў, што горад поўны ідалаў.
 
Чакаючы на іх у Атэнах, Павал абураўся ў духу, бачучы горад аддадзены ідалахвальству.

І таму ён гутарыў у сінагозе з іудзеямі і з богабаязнымі і штодня на рыначнай плошчы з выпадковымі сустрэчнымі.
 
Таксама разсуджаў /дыспутаваў/ у сынагозе з жыдамі і з багабойнымі ды што дзень на плошчы, з каторымі сустракаўся.

І некаторыя з філосафаў эпікурэйцаў і стоікаў сутыкаліся з ім. І адны казалі: Што хоча сказаць гэты пустазвон? — А другія: Здаецца, ён абвяшчае чужыя боствы, — бо ён дабравесціў Ісуса і ўваскрэсенне.
 
Некаторыя з філёзафаў спікурэйцаў і стаёкаў дыспутавалі з ім. Некаторыя казалі: "Што хоча сказаць гэты пляткар /гаварун/?" Іншыя жа: "Здаецца, што ён вяшчуном новых багоў, бо навучае пра Езуса і ўваскрасеньне".

І, узяўшы яго, яны прывялі ў Арэапаг, кажучы: Ці можам мы даведацца, што гэта за новае вучэнне, якое ты прапаведуеш?
 
Затым узялі яго і завялі у Арэопаг і запыталі: "Ці не маглі б мы даведацца, якое новае вучэньне ты прапаведуеш /вучыш/?

Бо нешта дзіўнае ты даносіш да нашых вушэй. Дык мы хочам даведацца, што ўсё гэта значыць.
 
Бо нейкія нечутыя рэчы ўкладаеш ты ў нашыя вушы. Дык хацелі б даведацца, што гэта мае быць."

А ўсе афіняне і прышэльцы-чужаземцы нічым іншым не бавілі час, як тым, каб расказваць ці слухаць што-небудзь новае.
 
Усе жа Атэнчыкі і пражываючыя там прыбыльцы /чужынцы/ нечым іншым не займаюцца як каб гаварыць, або слухаць нешта новае.

І Павел, стаўшы пасярэдзіне Арэапага, сказаў: Мужы афінскія, я з усяго бачу, што вы вельмі набожныя.
 
Павал стаўшы сярод Арэопагу, сказаў: "Атэнчыкі! Па ўсім бачу, што вы надта рэлігійныя.

Бо, праходзячы і аглядаючы вашы святыні, я знайшоў і ахвярнік, на якім было напісана: «невядомаму богу». Вось Гэтага, Якога вы, не ведаючы, ушаноўваеце, я і абвяшчаю вам.
 
Праxодзячы вось ды аглядаючы вашыя сьвятасці, напаткаў аўтар, на каторым было напісана: "Няведамаму Богу." Тое, што вы ня знаючы, славіце /пакланяецеся/ я вам вяшчу /вучу/.

Бог, Які стварыў свет і ўсё, што ў ім, — Ён, будучы Госпадам неба і зямлі, не ў рукатворных храмах жыве;
 
Бог, Каторы стварыў сьвет ды ўсё, што на ім, ён Госпад неба і зямлі, не прабывае у сьвятынях рукой людзей пабудаваных.

і не служаць Яму чалавечымі рукамі, нібы Ён мае ў чым-небудзь патрэбу; Сам Ён дае ўсім жыццё, і дыханне, і ўсё.
 
Ды не патрабуе паслугі рук людскіх як быццам Яму чаго не ставала, бо Ён толькі дае ўсім жыцьцё і дыханьне, ды ўсё іншае.

І Ён стварыў з аднаго50 кожны чалавечы народ, каб яны жылі на ўсім абліччы зямлі, вызначыўшы акрэсленыя часы і межы іх пражывання,
 
Ён з аднаго чалавека вывеў увесь род чалавечы, каб пражываў на ўсёй акрузе /вобліку/ зямлі, вызначаючы час і межы іхняга пражываньня,

каб яны шукалі Бога — ці не намацаюць яны Яго і не знойдуць, — хоць Ён і недалёка ад кожнага з нас.
 
каб шукалі Бога, можа часам дакрануцца Яго і знойдуць Яго, бо Ён па праўдзе недалёка ад кожнага з нас.

Бо ў Ім мы жывём, і рухаемся, і існуём, як і некаторыя з паэтаў у вас казалі: «Бо мы і род Яго».
 
Бо ў Ім жывём, рухаемся ды існуём, як сказалі некаторыя з вашых пастаў: "Мы ёсьць з роду Ягонага."

Будучы ж родам Божым, мы не павінны думаць, што Боскае падобнае да золата, ці серабра, ці каменя — да вобраза мастацтва і задумы чалавека.
 
Дык будучы з роду Божага, то не павінны мы думаць, што Божства /Баства/ падобнае за золата, або серабра, або каменя, разьбы мастака, або да твору розуму чалавечага.

Дык, пакінуўшы без увагі часы няведання, Бог цяпер загадвае усім людзям, каб скрозь пакаяліся,
 
Не зважаючы на часы несьвядомасьці /чалавецтва/, Бог цяпер заве ўсюды і усіх людзей да наварачэньня.

бо Ён вызначыў дзень, у які Ён будзе справядліва судзіць свет праз Чалавека, якога Ён прызначыў, даўшы ўсім доказ — уваскрэсіўшы Яго з мёртвых.
 
Таму, што вызначыў дзень, у каторы будзе судзіць сьвет справядліва і праз аднаго чалавека, каторага на гэта празначыў /устанавіў/ і ўдаставерыў /даказаў/ адносна усіх людзей ускрашаючы Яго з умёршых."

І, пачуўшы пра ўваскрэсенне мёртвых, адны насміхаліся, а другія сказалі: Мы паслухаем цябе пра гэта яшчэ раз.
 
Пачуўшы пра ўваскрасеньне, адны наругаліся, а іншыя казалі: "Даслухаем цябе пра гэта іншым разам."

[І] так Павел пайшоў ад іх.
 
Затым Павал пакінуў іх.

Але некаторыя людзі, прымкнуўшы да яго, уверавалі, сярод іх і Дыянісій Аэрапагіт, і жанчына імем Дамар, і іншыя з імі.
 
Некаторыя аднак прылучыліся да яго і ўверылі. Між іх Дыёнізы Арзопагіта ды жанчына на імя Дамаріс, а з імі іншыя.