Да Каласянаў 2 разьдзел

Пасланьне да Каласянаў
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Чарняўскага — арыгінал

 
 

Бо я хачу, каб вы ведалі, якая барацьба ў мяне за вас і за тых, хто ў Лаадыкіі [і Гіераполі] і за ўсіх тых, якія не бачылі майго аблічча ў целе,
 
Хачу вось, каб вы ведалі, якую бяду я маю дзеля вас і адносна тых, якія знаходзяцца ў Лаодыцэі і дзеля тых, што ня бачылі мяне асабіста, у твар,

каб іх сэрцы былі суцешаны, так каб яны былі паяднаны ў любові, і да ўсяго багацця поўнага разумення, да пазнання таямніцы Бога [і Бацькі і] Хрыста,
 
каб парадаваліся сэрцы іхнія, навучаныя міласьці і для поўнага ўзбагачэньня розуму, для паняцьця тайны Бога Айца і Хрыстуса Езуса,

у Якім схаваны ўсе скарбы мудрасці і патаемныя веды.
 
у якім знаходзяцца ўсе скарбы мудрасьці і веды схаваныя.

Гэта я кажу, каб ніхто не звёў у зман вас нібыта пераконлівымі словамі.
 
Гэта вам кажу, каб ніхто вас не абмануў лятучасьцю слоў.

Бо хоць целам мяне і няма, але духам я з вамі, радуючыся і бачачы ваш парадак і цвёрдасць вашай веры ўХрыста.
 
Бо хаця я далёкі целам, але духам з вамі я, цешуся бачачы парадае ў вас і цьвёрдасьць веры вашай у Хрыстуса.

Дык як вы прынялі Хрыста, Ісуса Госпада, так і жывіце ў Ім,
 
Дык як прынялі Езуса Хрыстуса Госпада, у ім і жывіце,

укараніўшыся і ўзводзячы сваё жыццё ў Ім і ўмацоўваючыся ў веры, як вы былі навучаны, перапоўненыя ўдзячнасцю.
 
укарэнены і ўбудаваныя ў Ім і ўзмоцнены верай, як і навучалася, поўныя Яму ўдзячнасьці.

Глядзіце, каб хто не звёў вас філасофіяй і пустым падманам паводле чалавечага падання, паводле стыхіяў свету, а не паводле Хрыста;
 
Глядзіце, каб не збаламуціў вас хто сваёй філасофіяй і пустым ашуканствам паводле звычаю людзей, па з'явах прыроды, а не паводле Хрыстуса.

бо ў Ім цялесна жывеўся паўната Боства,
 
У Ім бо прабывае ўся паўната божства (богасьці) цялесна (на спосаб людскі), і вы ўчасьнікі Яго паўнаты.

і вы маеце паўнату ў Ім, Які ёсць Галава ўсякага начальства і ўлады;
 
Ён — галава ўсякай Вярхоўнасьці і ўлады.

у Ім вы і абрэзаныбылі нерукатворным абразаннем, скінуўшы чалавечае цела ў абразанні Хрыстовым.
 
У Ім вы атрымалі і абразаньне не рукой зробленае праз абрэзку часткі цела, але абразаньне Хрыстовае.

пахаваныя разам з Ім у хрышчэнні, у якім вы былі ўваскрэшаныз Ім праз веру ад дзеяння Бога, які ўваскрэсіў Яго з мёртвых;
 
Пахаваныя з Ім у хросьце, з Ім і ўскрэсьлі праз веру ў моц Бога, які і ўскрасіў Яго з умёршых.

і вас, мёртвых у правінах і ў неабразанні вашага цела, Ён ажывіў вас разам з Ім, дараваўшы нам усе правіны.
 
І вы, калі мёртвымі былі праз грахі і неабразаньне цела вашага, ажывіў вас Бог з Ім, адпусьціўшы вам усе грахі,

Ён сцёр даўгавы запіс на нас знаказамі, які быў супроць нас, і Ён забраў яго з нашага асяроддзя, прыбіўшы цвікамі ягода крыжа;
 
Ён скасаваў цырограф дэкрэту асуджаючага нас, які быў проці нас і прыняў з-паміж нас і прыбіў Яго да крыжа.

скінуўшы начальства і ўлады, Ён выставіў іх напаказ, трыумфуючы над імі ў крыжы.
 
Разброіў моцы вярхоўнасьці і ўлады, выявіў іх адважна навід, Сам трыўмфуючы над імі.

Дык няхай ніхто не судзіць вас за яду і піццё, ці што да свята, ці новамесячча, ці суботы;
 
Хай ніхто вас не асуджае за яду або пітво, або з прычыны дня сьвятога ці маладзіка, ці суботы,

гэта ёсць цень будучыні, а цела — Хрыстова.
 
што з'яўляецца ценем /знакам/ будучага, рэчаіснасьцю ж — цела Хрыстовае.

Няхайніхто не ашукае вас сваёю самавольнаю пакорамудрасцю і служэннем Анёлаў, важнічаючы тым, што ён бачыў, дарэмна фанабэрачыся сваім цялесным розумам
 
Ніхто хай ня зводзіць вас падымаючыся ў нібы пакоры і кульце анёлаў, якіх ня бачыць, жывучы дужа пышны змысламі цела сваиго

і не трымаючыся Галавы, з якой усё Цела, суставамі і звязкамі злучанае і змацаванае, расце ростам Божым.
 
і не трымаючы галавы, ад каторай усё цела саставамі і спалучэньнямі суадзінае і скрэплена /змацаванае/ расьце на памнажэньне Божае.

Калі вы памерлі з Хрыстом для2 стыхіяў свету, чаму вы, як бы жывучы ў свеце, падпарадкоўваеце сябе пастановам:
 
Дык калі вы памярлі з Хрыстусам для рэчаў гэтага сьвету, чаму яшчэ, як быццам жылі вы яшчэ на сьвеце, падчыняецеся вы пастановам:

«Не чапай, не еж, не руш»
 
не чапайце, не каштуйце, не дакранайцеся.

— што ўсё на шкоду пры ўжыванні, — паводле чалавечых запаведзяў і вучэнняў?
 
Гэта ўсё праз само карыстаньне вынішчаецца, абапёртае на прыказаньнях і пастановах людскіх.

Гэта ўсё мае толькі выгляд мудрасці ў самавольным служэнні, і пакорамудрасці, і бязлітаснасці да цела, — не ў якой-небудзь пашане да заспакаення цела.
 
Гэта мае толькі выгляд мудрасьці ў забабонах, у пакорлівасьці і падуладнасьці, а не дастойнасьці якой, толькі для насычэньня цела.