1 Яна 4 разьдзел
Першае пасланьне Яна
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2003
Любасныя! ня кожнаму духу верце, але выспрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, таму што многія хвальшывыя прарокі прыйшлі ў сьвет.
Дарагія! Не кожнаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці яны ад Бога, бо прыйшло ў свет многа фальшывых прарокаў.
Па гэтаму вы пазнае́це Духа Бога: кожны дух, які прызнае Ісуса Хрыста, што прыйшоў у целе, ёсьць ад Бога;
Па гэтым пазна/еце Духа Божага: кожны дух, які вызнае, што Ісус Хрыстос прыйшоў у целе, ёсць ад Бога,
а кожны дух, які ня вызнае́ Ісуса Хрыста, што прыйшоў у целе, ня ёсьць ад Бога, але гэта ёсьць дух антыхрыста, пра каторага вы чулі, што ён надыходзіць, ды і цяпер (ён) ужо ёсьць у сьвеце.
а кожны дух, каторы не вызнае Ісуса, не ёсць ад Бога, але гэта дух антыхрыста, які, як вы чулі, надыходзіць і ўжо цяпер ёсць у свеце.
Дзеці! вы ад Бога, і перамаглі іх! таму, што Той, Каторы ў вас, большы за таго, каторы ў сьвеце.
Вы, дзеткі, ад Бога і перамаглі іх, бо большы Той, Хто ў вас, за таго, хто ў свеце.
Яны — ад гэтага сьвету, таму і гавораць ад сьвету гэтага, і сьвет гэты слухае іх.
Яны — ад свету, таму гавораць так, як свет, і свет іх слухае.
Мы — ад Бога; хто ведае Бога, слухае нас; хто ня ёсьць ад Бога, нас ня слухае. З гэтага пазнаем Духа Праўды і духа заблуджэньня.
Мы — ад Бога. Той, хто ведае Бога, слухае нас; хто не ад Бога, не слухае нас. Такім чынам пазнаём духа праўды і духа падману.
Любасныя! будзем любіць адзін аднаго, таму, што любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і знае Бога.
Дарагія, будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, нарадзіўся ад Бога і ведае Бога.
Хто ня любіць, той ня спасьціг Бога, таму што Бог ёсьць любоў.
А хто не любіць, не ведае Бога, бо Бог ёсць любоў.
У гэтым зьяўлена любоў Бога да нас, што Бог Сына Свайго Адзінароднага паслаў у гэты сьвет, каб мы ажылí празь Яго.
У гэтым выявілася любоў Бога да нас, што Бог паслаў Сына Свайго Адзінароднага ў свет, каб мы жылі праз Яго.
У гэтым ёсьць любоў: ня што мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго (як) ахвяру адкупляльную за грахі нашыя.
Любоў у тым, што не мы палюбілі Бога, але што Ён Сам палюбіў нас ды паслаў Сына Свайго як ахвяру перамольную за нашыя грахі.
Любасныя! калі так Бог палюбіў нас, (то) і мы павінны любіць адзін аднаго.
Дарагія, калі Бог нас так палюбіў, дык і мы мусім любіць узаемна адзін аднаго.
Бога ніхто ніколі ня бачыў. Калі мы любім адзін аднаго, (то) Бог прабывае ў нас, і любоў Ягоная дасканалая ў нас.
Бога не бачыў ніхто ніколі; калі мы любім адзін аднаго, дык Бог трывае ў нас; і любоў Яго дасканалая ў нас.
Па гэтым пазнаём, што прабываем у ім, і Ён у нас, што даў нам ад Духа Свайго.
Што мы трываем у Ім, а Ён — у нас, пазнаём па тым, што даў нам Духа Свайго.
І мы ўбачылі і сьведчым, што Ба́цька паслаў Сына Збаўцу сьвету.
Мы вось бачылі і сведчым, што Айцец паслаў Сына Збаўцам свету.
Хто бы ні вызнаў, што Ісус ёсьць Сын Бога, Бог у ім прабывае, і ён у Богу.
Хто будзе вызнаваць, што Ісус ёсць Сын Божы, у тым трывае Бог, і ён — у Богу.
І мы паверылі і спасьціглі любоў (Бога), якую Бог мае да нас. Бог ёсьць любоў, і хто прабывае ў любві (Бога), у Богу прабывае, і Бог у ім.
І мы, што ўверылі, пазналі любоў, якую Бог мае да нас. Бог ёсць любоў, і, хто трывае ў любові, у Богу трывае і Бог у ім.
Дзеля таго любоў (Бога) удаскана́лена ў нас, каб мы мелі сьмеласьць у дзень Суду, бо які Ён, такія і мы ёсьць у гэтым сьвеце.
Дзеля таго любоў удасканалілася ў нас, каб мы мелі адвагу на дзень суда, бо які Ён, такія і мы на гэтым свеце.
Страху няма ў любві (Бога), але дасканалая любоў (Бога) вон выганяе страх, таму што страх мае (у сабе думку пра) пакараньне. А хто баіцца, ня дасканалы ў любові (Бога).
У любові няма страху, але дасканалая любоў вон выганяе страх, бо страх мае ў сабе кару, а хто баіцца, той не дасканалы ў любові.
Мы любім Яго, таму што Ён першы палюбіў нас.
Мы любім [Бога], бо Ён першы палюбіў нас.
Калі хто скажа: я люблю Бога, а брата свайго нянавідзіць — ён ёсьць ілжэц, таму што, хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, (то) Бога, Якога ня бачыць, як можа любіць?
Калі б хто сказаў: «Я люблю Бога» і ненавідзеў бы брата свайго, той ілгун; бо хто не любіць брата свайго, якога бачыць, не можа любіць Бога, Якога не бачыць.
І (мы) маем ад Яго гэткае прыказаньне, каб, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.
І маем такую пастанову ад Яго, каб той, хто любіць Бога, любіў таксама і брата свайго.