Псалтыр 149 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Міцкевіча (Прускага)

 
 

Хваліце вы Ягову! Сьпявайце Ягове новую песьню, хвалу Яму ў сходзе сьвятых.
 

Хай радуецца Ізраэль аб сваім Творцы. Сыны Сыёну хай радуюцца аб сваім Каралí.
 

Хай яны славяць Імя Ягонае ў карагодах, у ігры на тымпане і гарпе,
 

бо Ягова падаба́е народ Свой. Ён аздабляе пакорных паратункам.
 

Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай урачыста радуюцца на ложках іхных.
 

Узьнясеньне славы Богу хай будзе ў вуснах іхных і двусечны меч — у руцэ іхнай,
 

каб учыніць помсту над паганамі, (і) кару над народамі,
 

каралёў іхных зьвязаць ланцугамі і іхных вяльможаў жалезнымі путамі,
 

выканаць над імі напісаны прысуд. Гонар гэты — усім Ягоным сьвятым. Хваліце вы Ягову!