Псалтыр 43 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Міцкевіча (Прускага)

 
 

Разваж мяне, Божа, і вядзі маю цяжбіну супраць нядобрых людзей; і вызвалі мяне ад чалавека хітрага і нясправядлівага; —
 

бо Ты ёсьць Бог цьвярдыні маёй! Чаму Ты адкідаеш мяне? Чаму я му́шу хадзіць ва ўціску ворага?
 

Пашлі Тваё Сьвятло і Праўду Тваю. Хай яны вядуць мяне, хай прывядуць мяне на гару Тваёй Сьвятасьці і ў селішчы Твае.
 

І я прыйду да ахвярніка Бога, да Бога, Які ёсьць урачыстая радасьць мая; і буду гучна вітаць на га́рпе Бога, Бога майго!
 

Чаму ты засмучоная, душа́ мая, і чаму ты ўва мне спалоханая? Май надзею на Бога, бо я буду яшчэ славіць Яго, Які ёсьць парату́нак аблічча майго і мой Бог.