Псалтыр 43 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Разваж мяне, Божа, і вядзі маю цяжбіну супраць нядобрых людзей; і вызвалі мяне ад чалавека хітрага і нясправядлівага; —
 
Кіроўцу хору. Павучэнне сынам Карэя.

бо Ты ёсьць Бог цьвярдыні маёй! Чаму Ты адкідаеш мяне? Чаму я му́шу хадзіць ва ўціску ворага?
 
Божа, вушамі нашымі слухалі, як бацькі нашы ўзвясцілі нам Пра справу, што сатварыў Бог у дні іх, дні старажытныя.

Пашлі Тваё Сьвятло і Праўду Тваю. Хай яны вядуць мяне, хай прывядуць мяне на гару Тваёй Сьвятасьці і ў селішчы Твае.
 
Рука Твая панішчыла народы, а іх населіў, Нагнаў на плямёны бядоты і прагнаў іх.

І я прыйду да ахвярніка Бога, да Бога, Які ёсьць урачыстая радасьць мая; і буду гучна вітаць на га́рпе Бога, Бога майго!
 
Бо мы не мячом сваім атрымалі зямлю, і не сілаю сваёй уратаваліся яны, Але рукою Тваёй, і сілай Тваёй, і святлом твару Твайго, бо Ты дабраспрыяў ім.

Чаму ты засмучоная, душа́ мая, і чаму ты ўва мне спалоханая? Май надзею на Бога, бо я буду яшчэ славіць Яго, Які ёсьць парату́нак аблічча майго і мой Бог.
 
Ты ёсць Сам Цару мой і Бог мой, Што запаведаў ратаванне Якаву.