Псалтыр 38 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Псальм Давідавы на напамінак.
 
Кіроўцу хору. Ідыюмфу. Псалом Давіда.

Ягова, ня ўшчувай мяне ў гневе Тваім, і ня кара́й мяне ў ярасьці Тваёй,
 
Казаў, засцеражуся на шляху маім, каб не грашыць сваім языком, Паклаў забарону вуснам маім, калі з’явіўся бязбожны каля мяне.

бо стрэлы Твае працялі мяне, і Рука Твая ляжыць на мне.
 
Знямеў і змірыўся і замоўк дзеля дабрыні сваёй, І грэх мой да мяне вярнуўся.

Няма цэлага мейсца на целе маім праз гнеў Твой; няма міру касьцям маім праз грэх мой,
 
Распалілася сэрца мае, І ў разважаннях маіх узгарэлася полымя, і казаў у сабе:

бо правіннасьці мае ўзьняліся вышэй галавы маёй; як вялікі цяжар яны гнятуць мяне.
 
Кажы мне, Божа, канец мой, і колькасць дзён маіх, Да зразумею, колькі мне засталося жыцця?

Сьмярдзяць, гнояцца раны мае праз няразумнасьць маю.
 
Вось як пядзямі замерыў дні мае, і колькасць іх як нішто перад Табой, Бо мітусня ёсць кожны чалавек жывы.

Згорблены я і вельмі панураны, увесь дзень хаджу я жалобны;
 
Як той прывід ходзіць чалавек і ўсё марна мітусіцца, Багацее і не ведае, каму застанецца гэта.

бо гараць сьцёгны мае, няма здаровага мейсца на целе маім.
 
І зараз хто надзея мая як не Ты, Божа? І табою створана ўся існасць мая.

Я зьнясілены і моцна разьбіты. Я раву ад стогну сэрца майго.
 
Ад усіх бяззаконняў маіх збаві мяне, На пагарду бязбожнаму аддаў Ты мяне.

Мой Госпад, перад Табою ўсё маё жаданьне, ды ўздыханьне маё перад Табой ня ўкрыта.
 
Знямеў і не адчыняў я вуснаў маіх, Бо гэтак пажадаў Ты.

Сэрца маё трымціць. Сіла мая пакінула мяне, сьвятло вачэй маіх, таксама і яго няма ў мяне.
 
Аднімі ад мяне пакаранне Твае, Бо ад Тваёй моцнай рукі знікаю я.

Любімыя мае і блізкія мае стаяць воддаль ад пакутаў маіх, і родныя мае стаяць воддаль.
 
Выкрываючы беззаконне, пакараў чалавека, І як павуцінне вытанчыў душу ягоную, бо мітусня ўсялякі чалавек.

І тыя, што шукаюць душу́ маю, кладуць петлі. І тыя, што шукаюць майго няшчасьця, гавораць пра пагібель і цэлы дзень намышляюць ілжу.
 
Пачуй малітву маю, Божа, і маленне мае пачуй, Убачы слёзы мае, бо я перасяленец і іншаземец у Цябе, як бацькі мае.

А я быццам глухі, ня чую, і як нямы, які ня адчыняе вуснаў сваіх.
 
Дай палягчэнне мне, і супакой мяне Перш, чым адыду і знікну.

І я станаўлюся як чалавек, які ня чуе, і ў вуснах якога няма пярэчаньняў,
 

бо на Цябе, Ягова, спадзяюся я. Ты мой Госпад і Бог мой! адкажаш мне,
 

бо сказаў я: хай ня вяселяцца яны нада мною, хай ня ўзвышаюцца яны нада мною, калі коўзаецца нага мая!,
 

бо я блізкі да таго, каб спаткнуцца, і боль мой заўжды перада мной,
 

дык вызнаю грэх мой. І я ў глыбокай скрусе праз грэх мой.
 

І мае ворагі жывыя, моцныя, і многа ёсьць тых, якія нянавідзяць мяне бяз прычыны.
 

І яны адплачваюць ліхам за дабро, варагуюць супраць мяне, бо я сьледую за дабром.
 

Ня пакінь мяне, Ягова, Бог мой, ня будзь далёка ад мяне!
 

Пасьпяшайся мне дапамагці, мой Госпад, маё выратаваньне!