Псалтыр 23 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Псальм Давідавы. Ягова ёсьць Пастух мой. Нічога мне ня будзе бракаваць.
 
Псалом Давіда. На суботу. Божая зямля і ўсё, чым напоўнена яна, Сусвет, і ўсё, што жыве ў ім.

На пасьвішчах зялёных Ён пасьвіць мяне, і да водаў ціхіх Ён водзіць мяне.
 
Ён на моры яе заснаваў І на рэках збудаваў яе.

Ён мацуе душу́ маю. Ён кіруе мяне на сьцежкі праўды дзеля Імя Ягонага.
 
Хто ўзыдзе на Божую гору? Ці хто стане на зямлі святой Яго?

Нават, калі я пайду далінаю сьмяротнага ценю, ня зьлякаюся ліха, бо Ты са мною: Твая па́ліца і Тваё жазло́ — яны суцяшаюць мяне.
 
Непавінны рукамі і чысты сэрцам, хто не прыняў марнага душою, І хто не падманваў бліжняга свайго.

Ты рыхтуеш перада мною стол перад абліччам уціскальнікаў маіх. Ты намасьціў алеем галаву маю. Келіх мой напоўнены да краёў.
 
Такі прыме дабраслаўленне ад Бога, І міласціну ад Бога, Збавіцеля Свайго.

Сапраўды, дабрыня і міласэрнасьць будуць крочыць за мной усе дні майго жыцьця. І я буду жыць у Доме Яговы вечна.
 
Гэта род шукаючых Бога, Шукаючых твар Бога Якавага.