Псалтыр 5 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Кіраўніку хору: на трубах. Псальм Давідавы.
Кіроўцу хору. На духавых прыладах. Псалом Давіда.
Выслухай словы мае, Ягова, зваж на стагнаньні мае.
Словы мае пачуй Божа, Пачуй заклік мой да Цябе.
Зваж на голас галашэньня майго, Валадару мой і Божа мой, бо да Цябе малюся.
Паслухай голас малення майго, Цару мой і Божа мой, Бо да Цябе я малюся, Божа.
Спазаранку пачуй, Ягова, голас мой; на досьвітку стану ў малітве перад Табою і буду чакаць.
Зранку пачуй голас мой, Зранку стаю прад Табою — угледзі мяне!
Бо Ты ёсьць Бог, Якому нядаспадобы ганьба; ліхому нельга быць пры Табе!
Не заўгодны Табе бяззаконнік, Не аселіцца ашуканец каля Цябе.
Самаўпэўненыя ня ўстояць перад вачыма Тваімі; усіх злачынцаў Ты нянавідзіш.
Прагоніш з вачэй Сваіх усіх ліхадзеяў. Ненавідзіш Ты робячых благое.
Ты выгубляеш ілжывых; крыважэрнымі і ашуканцамі брыдзіцца Ягова.
Панішчыш усіх, хто гаворыць няпраўду. Пагрэбуе Бог крыважэрнымі.
Але я, праз вялікую міласэрнасьць Тваю, увайду да Дому Твайго і — у страху Тваім — пакланюся Сьвятыні Тваёй.
Я ж па міласнасці Тваёй увайду ў дом Твой, Храму святому твайму пакланюся ў страсе Тваім.
Ягова, вядзі мяне ў справядлівасьці Тваёй дзеля ворагаў маіх, выпрастуй шлях Твой перада мною.
Божа кіруй мяне праўдай Тваёю, Шляхам Тваім накіруй мяне дзеля вораг маіх.
Бо нямашака шчырасьці ў вуснах іхных, сэрца іхнае — загуба, горла іхнае — магіла адкрытая, язык свой яны робяць гладкім.
Бо на вуснах іх праўды няма, сэрцам сваім мітуслівыя, Вуснамі салодка кажуць, але горла іх — гроб адчынены.
Засудзі іх, Божа! няхай яны загінуць ад заду́маў сваіх! за мноства злачынстваў іхных адкінь іх, бо яны ўзбунтаваліся супраць Цябе.
Божа, аддай ім: хай загінуць ад намераў сваіх, З-за шмат бяззаконняў адрыні іх ад Сябе, бо прагнявілі Цябе.
Няхай радуюцца ўсе, што спадзяюцца на Цябе; хай весяляцца навекі, бо Ты іх бароніш; і хай узрадуюцца ў Табе тыя, што любяць Імя Тваё.
Да ўзвяселяцца ўсе, хто спадзяецца на Бога, і ўзрадуюцца ўвек, І будзеш жыць з імі, і будуць хваліцца Табою ўсе, хто любіць Цябе.
Бо Ты, Ягова, багаслаўляеш справядлівага, і зычлівасьцю Тваёю, нібы шчытом, асланяеш яго.
Ты дабраславішы правяднага, Божа, Дабраспрыяння шчытом ўзвенчышы нас.