Псалтыр 34 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Псальм Давідавы: калі ён перад Абімэлехам удаваў зь сябе вар’ята, і гэты выгнаў яго ад сябе, і ён пайшоў.
 
Псалом Давіда. Судзі, Божа, крыўдзіцяляў маіх, Перамажы перамагаючых мяне.

Я буду славіць Ягову кожную часіну; хвала Яму будзе ўсьцяж на вуснах маіх.
 
Вазьмі зброю і шчыт І стань на абарону маю.

Яговам будзе хваліцца душа́ мая; пакорныя мусяць гэта пачуць і ўзьвясялíцца.
 
Дастань меч і выйдзі супраць ганіцеляў маіх. Кажы душы маёй, Божа: «Я ратаванне твае».

Бу́дзьма славіць Ягову разам са мною, і ўзвышаць разам Імя Ягонае!
 
Да пасаромяцца шукаючыя душы маёй, Да звернуцца назад і пасаромяцца тыя, што жадаюць мне ліха.

Я шукаў Ягову, і Ён пачуў мяне, і ад усіх маіх страхаў Ён уратаваў мяне.
 
Да зробяцца яны як попел на паветры, І анёл Божы развее іх.

Тыя, хто на Яго ўзіра́юцца, прасьвятляюцца, і аблічча іх ня пасарамляецца.
 
Да зробіцца шлях іх цёмны і слізкі, І анёл Божы пагоніць іх.

Вось убогі: ён гука́ў, і Ягова пачуў і выратаваў яго із усіх ягоных бедаў.
 
Бо для нявіннага схавалі яны сетку сваю, Без віны дамагаліся душы маёй.

Ангел Яговы акаляе тых, што баяцца Яго (Ягову), і Ён (Ягова) вызваляе іх.
 
Да патрапяць раптоўна ў сеці свае, і капкан, што схавалі, зловіць іх, І ў пастку няхай да патрапяць.

Паспытайце і ўбачце, што Ягова добры. Шчасьлівы той, хто ў Ім знаходзіць прытулак.
 
А душа мая ўзрадуецца пра Бога, Узвясяліцца аб ратаванні Яго.

Бойцеся Яговы, (вы) сьвятыя Ягоныя, бо тыя, што баяцца Яго, ня маюць ні ў чым нястачы.
 
Усе косці мае заклікаюць: Божа, Божа, няма падобных Табе, Ты ратуеш беднага ад рук мацнейшага за яго, сірага і ўбогага — ад рабаўнікоў іх.

Маладыя ільвы церпяць нягоды і галадаюць, але тыя, што шукаюць Ягову, ня церпяць нястачы ні ў якім дабры.
 
Паўсталі на мяне сведкі няправыя, Аб чым не ведаў, аб тым пыталі мяне.

Хадзеце сюды, сынове, выслухайце мяне, я навучу вас баяцца Ягову.
 
Адшанавалі мне ліхам за дабро І забыццём памяці пра мяне.

Хто ёсьць чалавек, які любіць жыцьцё, які ахвотна хацеў бы доўгіх дзён жыцьця, каб убачыць добрае?
 
Калі яны варагавалі са мной, я апрануў лахманы і змірыў пастом душу сваю, І малітва мая назад да мяне звярнулася.

Устрымлівай язык свой ад благога і вусны свае ад слоў падступных.
 
Як братам і блізкім, я ім дагаджаў, Як сетуючы і плачучы, змірыўся.

Ухіляйся ад благога і рабі добрае, шукай міру і імкніся да яго.
 
А яны на мяне сабраліся з радасцю, сабраліся параніць мяне, Не дазналіся, падзяліліся, не змілаваліся.

Вочы Яговы накіраваны на справядлівых, і вушы Ягоныя на іхнае гуканьне.
 
Спакушалі мяне, падражнялі мяне, Насміхаліся, скрыгаталі зубамі сваімі.

Аблічча Яговы супраць тых, хто робіць ліхое, каб зьнішчыць зь зямлі і памяць пра іх.
 
Божа, ці бачыш? Пакрый душу маю ад ліхадзейства іх, Ад гэтых ільвоў абарані адзінароднага мяне.

Справядлівыя гукаюць да Яговы, і Ён чуе іх і вызваляе іх з усіх іхных бедаў.
 
Праслаўлю Цябе ў царкве шматлюднай, Сярод народа ўсхвалю Цябе.

Ягова блізкі да тых, у каго зламанае сэрца, і Ён выратуе тых, у каго дух разьбіты.
 
Да не ўзносяцца нада мной варагуючыя на мяне без праўды, Нянавідзячыя мяне дарэмна, што перамігаюцца вачыма.

Шмат пакутаў у справядлівага, але Ягова з усіх іх вызваліць яго.
 
Бо мірна звяртаюцца да мяне, Але задумляюць ліха.

Ён пільнуе ўсе ягоныя косткі, каб ніводная зь іх ня была паламаная.
 
Раззявілі на мяне вусны свае, Мовяць: «Так, так, бачылі вочы нашы».

Бязбожніка заб’е ліха, і тыя, што нянавідзяць справядлівага, будуць абвінавачаны.
 
Убач, Божа, гэта, не прамаўчы, І не пакінь мяне, Божа мой.

Ягова вызваляе ду́шы рабоў Сваіх, і тыя, што бяруць у Яго сховішча, ня будуць абвінавачаны.
 
Паўстані, Божа, і звярніся да праўды маёй, Божа, Божа мой, — і да гэтай цяжбы маёй.