Псалтыр 58 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Кіраўніку хору. Паводля мелёдыі: «Ня загубі». Апісаньне Давідава.
 
Кіроўцу хора. Захавай Давіда, Калі Саул паслаў сцерагчы дом ягоны, каб забіць яго.

Ці вы сапраўды нямыя? Вы павінны гаварыць праўду. Вы павінны судзіць па справядлівасьці, вы, сыны Адама.
 
Вызвалі мяне ад ворагаў маіх, Божа, І ад падняўшыхся на мяне абарані.

Так, у сэрцы вы чыніце нясправядлівасьці. Гвалт вашых рук вы абдумваеце на зямлі.
 
Вызвалі мяне ад беззаконнікаў І ад крывавага забойцы ратуй мяне.

Бязбожнікі адлучаны (яшчэ) ад улоньня маткі.
 
Бо яны ідуць па душу маю, Напалі на мяне ўзброенныя не за ліха маё і не за грахі маі, Божа.

Яд іхны падобны яду зьмяі, як у глухой кобры, якая затыкае вуха сваё,
 
Без граху хадзіў — правым шляхам, Ідзі на сустрач да мяне і ўбач.

і ня чуе голасу заклінальніка, чараўніка, які дасьведчаны ў чараваньні.
 
Ты, Божа, Бог сілаў, Госпад Ізраілю, паспяшайся наведаць плямёны ўсе, Да аднімецца шчодрасць Твая ад бяззаконні робячых.

Божа, скрышы ім зубы ў іхным роце! Разьбí, Ягова, ськівіцы маладым ільвам!
 
Звернуцца ўвечары як сабакі галодныя, Што вакол горада ходзяць.

Хай яны зьнікнуць, як воды цякучыя! Калі ён нацягвае (свой лук, каб) страляць, хай стрэлы ягоныя будуць, як паламаныя.
 
Што ўзносяць свае языкі, быццам у вуснах іх меч І кажуць сабе: «Ці заўважыць хто гэта?»

Хай ён счэзьне, як сьлімак, што расплываецца, хай яны ня ўбачаць сонца, як выкідак жанчыны.
 
Але Ты, Божа, з іх пасмяешся, І змірыш плямёны чалавечыя.

Перш чым гаршкі вашыя адчуюць жар, яшчэ сырыя, хай Ён яго расьцярушыць.
 
Захаваю з Табою сілу сваю, Бо Ты, Божа, мой абаронца.

Справядлівы будзе радавацца, калі ўбачыць адпомсту. Ён будзе мыць ногі свае ў крыві бязбожніка.
 
Божа мой, міласць Твая ідзе насустрач малітвы маёй, Дасі мне ўбачыць канец супастатў маіх.

І чалавек скажа: «Сапраўды, ёсьць плод справядліваму. Сапраўды, ёсьць Бог, Які судзіць на зямлі».
 
Не забівай іх, хай узгадаюць запаветы Твае. Разгані іх сілай Тваёй і зрыні іх, абаронца мой, Божа.